Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
н НАБЯКРЭНЬ прысл. Набакір. Паслухаць часам было люба, Як пачынаецца той дзет, Надзеўшы шапку набякрэнь I сонцам сыпнуўшы з-пад чуба. На шляхах вол i. Набякрэнь прысл. 'набок, набакір' (Слон. Сцяшковіч, 1972); набікрэнь прысл. набакір' (Слуц. Жыв. сл., с. 63). Параўн. руск. набекрень 'набакір, набак'. НАВАЛОКА ж. Клуб, воблака (пра дым, туман i пад). А калі адчыняліся дзверы, то наволока сіняватага дыму рэзка калыхалася, як хвалі ўзбунтаванага ветрам возера, i з сілаю рвалася ў дзверы на простор, на свежае паветра. Дрыгва. НАВАЛЬ ж. Нашэсце ворага; напад. Дымам развеяцъ погань i нечысцъ I крыкнуцъ на увесь свет: — Зважай! Навал ь стрымалі дужыя плечы, Жыве i жыцъ будзе наш край! Пажаданні пад Новы 1943 год. Навалач ж. 'чужыя людзі, перасяленцы' (Стаўб. 3 нар. сл., с. 79); зород' (Навагр. Сцяшковіч, 1972). НАВАЛЬНЫ прым. Які вызначаецца сілай, хуткасцю руху; моцны. [Хмарка да хмаркі:] Ці акупіцца гэтае няшчасце карысцю ад тваіх навальных уліўных дажджоў? Над прасторамі зямлі. Навальны прым. 'моцны, вельмі вялікі' (Старадарож. Жыв. нар. сл., с. 119; Бераст. Сцяшковіч, 1983); 'аблажны, зацяжны (пра дождж)' (Старадарож. Нар. сл., с. 19); 'праліўны (пра дождж)' (Стаўб. СЦБ; Стаўб. МСММГ, 1974; Астр., Воран., Гродз., Іўеў., Старадарож. СПЗБ); аблажны' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972); 'ужываецца з назоўнікамі дождж, снег' (Гл. Янкоўскі, 1960). НАВАРГОЛЩЬ зак., зневаж. Напісаць што-н. у вялікай колькасці. Крытык убачыў тую ж гору рукапісаў, а паэт той жа чубок валасоў. — / наварголілі ж! — сказаў крытык. Трагізм. Навурганіць зак. 'зрабіць на скорую руку' (Насовіч). НАВЕРНЯКА прысл. Напэўна, абавязкова. Cni, Якубе, лысы дзед, Пойдзеш заўтра ў лес чуць свет, Прыйдзеш i наверняка Знойдзеш там баравіка. Песня на сон у бяссонне. Параўн. руск. наверняка 'несумненна, абавязкова
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброд
8 👁
 ◀  / 289  ▶