мыш' (Насовіч); мышаты прым. шэры' (Астр. Сцяшковіч, 1972); мышаваты прым. мышасты' (Дзятл., Іўеў. СПЗБ). МЭРАМ злучн. Быццам, як бы. Згорнеш нек іх [пальцы], мэрам хвігу збіраешся даць каму-нібудзь. Наша сяло, людзі i што робіцца ў сяле. Мэрам злучн. быццам' (Стаўб. МСММГ, 1974). МЯЛЬНУЦЬ зак. 1. Зрабіць рух чым.-н., паварушыць. Па дарозе [y царкву] ён [паляшук] казаў: «Хоць i пайду, але ні рукою, ні губою не мяльну!» На ростанях. Міхайла Іванавіч галантна пакланіўся. Здароўкаючыся з матушкаю, мяльнуў, як певенъ, нагою i пацалаваў руку. Пракурор. 2. Вільнуць. Рыбкі хвосцікам мяльнуць Ды галоўкамі кіўнуць I барзджэй наўцекача Ад рачышчы-вусача. Рак-вусач. Тут шчупак мяльнуў хвастом, Плотак спудзіў над кустом... Там жа. МЯРКОЎНА прысл. Беражліва, з адчуваннем меры. Наогул трэба жыць больш змысла I больш мяркоўна, болей сцісла, Трымаць зачыненымі губкі I меней траціць на пакупкі. Новая зямля. Параўн. польск. miarkowac 'разлічваць, узважваць', 'стрымліваць, утаймоўваць'. МЯРКОЎНЫ прым. Памяркоўны. Дарэктар выдаўся мяркоўны I лепшы нават, як свой кроўны; Умей з ім толькі пагадзіцца.. За вуха ён не будзе цапаць. Новая зямля. МЯРЭЖА ж., перан. Маршчына на твары. Перамясціліся i межы, Граніцы штучныя зямлі, I мне на твар, на лоб ляглі Нямілай старасці мярэжы. Рыбакова хата. Мярэжа, мярэжъна ж. 'рыбалоўная снасць з двух сеткавых мяшкоў (кулькоў), нацягнутых на абручы i злучаных паміж сабой сценкай (стрэлкай)' (Пол. 3 нар. сл., c. 223); мерэжа ж. 'узор з дзірачак (на тканіне)' (TC); мерэжык м. 'адзнака, метка, зарубка' (TC). Параўн. укр. мережа 'тое, што нагадвае сваім выглядам мноства перакрыжаваных, пераплеценых ліній'. МЯРЭЖЫЦЬ незак., перан. Баразніць. Вякамі доўгімі гарліва, Пад звон гнусавы стромкай вежы Ты [вёска] вартавала свае межы. Зямлю саха i смык мярэжыў, А што ты мела з свайго жніва? Калгаснае. Параўн. укр. мережити 'пакрываць якую-н. паверхню лініямі, плямамі, што нагадваюць сятчатую тканіну'. ю
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
37 👁