Мулавы прым. ілісты' (Лоеў. Янкова).
МУРЛАЧ м. Пра таго, хто мае тоўсты i шырокі твар. [Генерал:] — Л вы, кадры, ажырэлі, Толку мала з вас на дзеле — Мурлачы ўсе унь якія! На шляхах вол i. Мурло н. 'мурло, тоўстая морда' (Мсцісл. Бялькевіч); 'хара, рыла' (Насовіч); мурласты таўстаморды' (Насовіч).
МУТ м., перан. 1. Туман, смуга; імгла. Нікне сонца ў чорным муту, Хмаркі спуджана бягуцъ.. Сымон-музыка. 2. Аб цяжкім душэўным стане. Усе ж дробязі жыцця, увесь будзённы клопат, мут дуты, — усё гэта знікала. На ростанях. Мут м. 'асадак; памутненні ў вачах' (Брасл., Глыб., Пас., Пух.
СПЗБ); 'каламута; муць' (Мсцісл. Юрчанка, 1966); 'асадак, мут' (Пух.
СЦБ; Насовіч); мута ж. асадак' (Іўеў. Сцяшковіч, 1983).
МУШТАРДА ж. Вострая прыправа да стравы, прыгатаваная з зярнят гарчыцы; гарчыца. Муштарда, хрэн — адно дзяржыся, У рот паложыш — сцеражыся! Новая зямля. Муштарда ж. гарчыца' (Іўеў. Сцяшковіч, 1983; Стаўб.
СЦБ). Параўн. польск. musztarda 'вострая прыправа, прыгатаваная з зярнят гарчыцы'.
МЫСЛІВЫ м. Паляўнічы. Тут быў Скварчэўскі, Ліхтаровіч, Аморожык, Суднік, Астахновіч, «Памдзей», аб'ездчык i мыслівы, на пачастункі памаўзлівы. Новая зямля. Мыслшецл*. паляўнічы' (Воран. Сцяшковіч, 1972; Гродз. Цыхун); мысливца м. 'паляўнічы з ганчакамі' (Насовіч). Параўн. польск. mysliwy 'чалавек, які палюе на звяроў'.
МЫЦКА ж. Маленькая куслівая мушка. Як толькі добра сонца ўгрэе, Кастусъ у чоўне ўжо дурэе Без нагавіц, ў адной кашулі, I хоць за ногі мыцкі тнулі, I запускалі як бы спіцы, Але скідаў ён нагавіцы. Новая зямля. Мыцка ж. 'маленькая мушка, якая часта пападае ў вока, асабліва пад вечар' (Карэл. Жыв. нар. сл., с. 59); мыцкі мн. машкара' (Стаўб.
СЦБ).
МЫШАК м. Конь шэрай масці. — Конік ты мой, залаценькі! — закрычаў з радасці Пятрусъ i пацалаваў у самую мызу свайго худога мышака. Кірмаш. Мушасты прым. 'шэры з чорнай паласой на спіне (пра масць каня)' (ТС); мышастый прым. 'такога колеру, як
Дадатковыя словы
абездчык, амброжык, мыслйвца, мўта
41 👁