Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Мацярынскі прым. 'які належыць маці' (Мядз. СПЗБ). МАШАСТОВЫ прым. Мяккі, як машэст. У Савосева суседа Быў пярэсценькі каток, Выхаванец Паўла-дзеда, Такі слаўны пестунок!.. Лапкі-драпкі Машастовыя, A шарсціначкі Шаўковыя.. Савось-распуснік. Машастовы прым. 'пашыты з мошасту, плюшу' (Астр., Паст. СПЗБ). МАШКАРЭЧА ж., зб. Мошкі. Часамі прыязджаюцъ спецыялъныя машины i пускаюцъ такія газы, ад якіх дохне машкарэча. 3 пісьма. Машкарня ж., зб. машкара' (Навагр. СПЗБ); машкара ж. машкара' (Навагр. Сцяшковіч, 1972); машката ж., зб. машкара' (Іўеў. СЦБ). МАШЫНЭРЫЯ ж., перан. Аб чым-н. складаным, што дзейнічае надобна механізму. [Булыга да ІІІумякі:] У нас тут цэлая машынэрыя заведзена... Жывеш ты там, як воўк, адзін. Забастоўшчыкі. Параўн. польск. maszyneria 'механізм, які дзейнічае аўтаматычна'. МАШЭНСТВА н. Ашуканства, махлярства. / калі на справу паглядзецъ сур 'ёзна, то тут i машэнства няма ніякага. Адшчапенец. Машэнства н. машэнства' (Клім. Бялькевіч); 'махлярства, круцельства' (Чэрв. Шатэрнік). МАШЭСТ м. Плюш. Вобразн. Ззяюць на лузе машэст, аксаміты I ткань залатая шаўкоў. На лузе. Мошаст, мошыст м. плюш' (Астр., Віл., Глыб. СПЗБ). МЕРЦІ незак., перан. Заціхаць, змаўкаць (пра гукі). Дудка плача, дудка мрэ... Вечар на Палессі. Мёрці незак. паміраць' (ТС); мёрци, мерць незак. паміраць' (Насовіч). МЕСТА н. Мястэчка. Гром арганаў у касцёлах, Набажэнства ксендзаў, А па местах i па сёлах Бродзіць голад, нэндза. Польскім катам. Мёста н. мястэчка' (Чэрв. Шатэрнік; Беш. Каспяровіч). Параўн. польск. miasto горад'. МЕТУШЫЦЦА незак. Мітусіцца, піхацца. У сярэдзіне яе [грамады палешукоў] метушыліся два палешукі, пабраўшыся загрудкі. На ростанях
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 289  ▶