мін: Калісь, чужынец адзінокі, I ён пакінуў свае крокі На сцёртых плітах маставін. На шляхах волі. Маставша ж. 'дошка для засцілкі маста' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972); 'дошка ў мосце' (Лоеў. Янкова).
МАСТАДОНТ м., перан. Неадукаваны чалавек. [Кузьма да Насці:] — Многа яшчэ ёсць такіх мастадонтаў, як ты, i прафесару надоўга работы хопіць. Адукацыя. Параўн. руск. мастодонт 'пра вялікага, нязграбнага чалавека'.
МАЎКОМ прысл. Нічога не кажучы, захоўваючы маўчанне; маўчком. Цімоха як бы не зважалі [людзі], Абходзілі проста маўком. Адплата. Мовкомъ, мовкомъ прысл. 'ціха, нічога не кажучы5 (Насовіч).
МАХНУЦЦА зак. 1. Хутка прабегчы, прамільгнуць. А тыя чэрці, казакі, Адно махнуліся праз жыта, l — клуня полымем абвіта, Змяяцца белыя дымкі. На шляхах волі. 2. Накіравацца, выбраць напрамак руху. [Далін da Дзяжы:] Там будзе лепш відно, куды махнуцца нам... На шляхах волі. Махаць незак. 'хутка ісці, бегчы' (Насовіч).
МАХНУША ж. Галавешка. [Яхім\ учарнеў, бы тая махнуша, пахудзеў, асунуўся, вочы ў лоб запалі. Царскія грошы. Махнуша ж. галавешка' (Стаўб.
СЦБ); махнашка ж. галавешка' (Клецк.
МСММГ, 1970); махнетка, махнытка, махнуша ж. галавешка' (Іўеў., Навагр., Шчуч. Сцяшковіч, 1972); махнытка ж. галавешка' (Касц. Бялькевіч; Клім.
MACM).
МАЦЮГ м. Брыдкая лаянка, мат. Урэшце ўзводны Taлалай Усё пакрыў камандай ўладнай I мацюгом прыбіў трохрадным Два словы: «смірна!» i «слушай!» На шляхах волі. Мацюг м. мат' (Верхнядзв.
СПЗБ); мацюгі мн. лаянка' (Гродз. Сцяшковіч, 1972); мацюкацца незак. 'лаяцца брыдка' (TC).
МАЦЯРЫНЫ прым. Мацярынскі. / стаіць яна [маці], чакае Доўгія гадзіны... Злыя людзі — іх не чэпіць Смутак мацярыны. Каля парога
38 👁