Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Марськануць зак. 'адскочыць; хутка пабегчы' (Дзярж. Hap. сл., c. 36). МАРУДЗІЦЬ незак. 1. Трывожыць, непакоіць. Ці я адзін, ці я на людзях, A з імі [героямі паэмы] ў думках я живу. Яны мой нуткі сон марудзяцъ, Трывожацъ сэрца, галаву. Рыбакова хата. 2. У выразе: розум марудзіць. Думаць, шавяліць мазгамі. Дзед змаўкае. Стукі глуха Раз-паразу чутны ім. То адно прыложыць вуха, То паслухае другім. I Сымону дзед ківае. — Дзедку, што гэта? сякуцъ? — Гэ, праява тут другая... Ось дзе розум i марудзъ... Сымонмузыка. Параўн. укр. марудити 'мучыць, трывожыць'. МАРЫКАВАЦЬ незак. Крыўдаваць, злавацца. Адну кнігу, з адабраных для школы, пакінуў Данік для кагось са сваіх знаёмых. Думаю, што не будзеш марыкаваць... 3 пісьма. Ну, нічога ні зробіш; німа чаго марыкаваць нам на сваю долю. Не ўсім жа быць панамг. Наша сяло, людзі i што робіцца ў сяле. Маракаваць незак. крыўдзіцца' (Слон. Жыв. нар. сл., с. 34); гневацца' (Уздз. МСММГ, 1974); мороковаць незак. 'наракаць на каго-н., быць незадаволеным' (Насовіч). МАСІЯШ м. Збавіцель. Свайго цірольскага яфрэйтара, шпіка i душагуба Гітлера яны абярнулі ў новага масіяша i не шкадуюцъ сваіх языкоў, каб вылізаць бруд сусветнага бандыта i машэнніка. Здраднікі. МАСЛЯНКА ж. Вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла; маслёнка. У акалодачнага знайшліся сведкі, якія таксами наказал i, што чалавек прадае маслянку. На ростанях. Маслянкад/е. маслёнка' (Лоеў. Янкова; Чав. МАСМ); 'малочны адыход, што застаецца пры збіванні масла' (Бял. МСНДМ, с. 34); бойка' (Круп. СЦБ); масьлянка ж. 'жыдкая кіславатая маса, якая застаецца пры ручным збіванні масла' (Пол. Нар. сл., с. 200; Бар., Брасл., Гродз., Лаг., Лід., Паст., Смарг., Шчуч. СПЗБ); маслёнка' (Маладз. СЦБ); маслёнка ж. маслёнка' (Гродз. Цыхун; Астр., Навагр. Сцяшковіч, 1972). МАСТАВША ж. Дарожны насціл. Ды ўжо i горад недалёк, / хваля цёплая былін У ім [Шкундзе] абуджвае ўспа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

марськанўць, маслянкадіе
11 👁
 ◀  / 289  ▶