Метушацца незак. мітусіцца' (TC). МІГАЎКІ мн. Вейкі. Цёмныя вочы яе [Ядвісі] з доўгімі мігаўкамі як бы рассыпалі праменні. На ростанях. МІКІЦІЦЬ незак. Цяміць, кеміць. Калі народ прав выборных сваіх Выносіць постановы, Мікіць тут, безголовы: Выконвацъ трэба іх! На шляхах волі. Змікіціць зак,, ірон. зразумець' (Астр. Сцяшковіч, 1972). МІЛОСЦЬ ж. Любошчы, мілаванне. Марына ўся аж задрыжала, I жаль пошыб яе i злосць; Ёй горка так, а ён [Богут], завала, Балясы точыць пра мілосць. Рыбакова хата. Мілосць ж. ласкавасць' (Брасл. СПЗБ); мілосць ж. міласць' (ТС). Параўн. польск. miłość 'любоў, каханне'. МІТРЭЖЫЦЬ незак., перан. Ламаць што-н., разбураць, знішчаць. [Кацярына Верабей:] — Трэба ў ночачку да ўсходу Двойчы Нёман праарацъ, Каб адвесці перашкоду, Ды самім саху па броду, Жаначкі, нам пацягацъ I тады ўжо плот мітрэжыць, Каб ён там i не смярдзеў. За дождж. Мітрэжыць незак. 'трывожыць, непакоіць' (Ваўк. Сцяшковіч, 1983). МІТУСЯНІНА ж. Мітусня. / не спынілася машына, А ўжо пайшла мітусяніна: Хватаюць клумкі пасажыры, Пад рукі б 'юцъ зайцы-праныры, Паны складаюцъ чамаданы.. Новая зямля. Мітусяніна ж. мітусня' (Мёр. Hap. словатв., c. 165); мітусіцца незак. мітусіцца' (Чэрв. Шатэрнік). МЛЁН м. Дзяржанне, палка, якой круцяць жорны. Свечка была мала чым менш ад млёна — палкі, якою круцяць жорны. Дзяліцьба. Млён м. 'ручка, якой круцяць камень у жорнах' (TC); млён, млюн м. 'ручка да жорнаў' (Малар. ДСБ); 'палка, якою круцяць верхні камень у жорнах' (Астр. Сцяшковіч, 1972). МНАГАВОКІ прым., перан. Багаты па сваёй колькасці i разнастайнасці. Вось i сад. Тут пэндзалъ патрэбен шырокі, 1 здольная трэба рука, Каб выявіць сад мнагавокі Здольным пяром мастака. Маёвае. МНОГАЯЗЫКІ прым. Утвораны мноствам галасоў, гукаў; шумны. Павярнуў [Іван] назад, у глыб города, каб у яго многаязыкім гомане правесці рэшту дня. Балаховец
14 👁