ны. Як поп зрабіўся авіятарам. Плыўка, згодна ходзяцъ крыли, Як а дно, ў тахт адзін — Пакідаюць край свой мілы, Родны кут глухіх лядзін. Сымон-музыка. Лядзина ж. 'паляна, ачышчаная ад лесу i зарослая травою' (Насовіч); ляда ж. 'высечаны ўчастак лесу' (Круп., Рас., Шум.
СПЗБ).
ЛЯЖАЧНЫ прым. Які мае адносіны да лежака 'гарызантальная частка дымахода'. Пры гэтым яму [саштару] ніяк не прыйшло ў галаву, што ўся гэтая ляжачная справа не варта цвілога гроша. У двары пана Тарбецкага.
ЛЯКАЦЦА незак. Палохацца. [Бабка да Дамяніка:] — На, на воду паўглядайся... Воны ты цяпер заплюшч... Што ні здасца — не лякайся... Сымон-музыка. Лякацца незак. палохацца' (ТС); лекацца, лякатысь незак. палохацца' (Драг., Стол.
ДСБ); лекацьца незак. палохацца' (Насовіч); лекаты незак. пужаць' (П!н. Жыв. нар. сл., с. 132). Параўн. польск. Iqkac siq 'баяцца чаго-н., каго-н., трывожыцца за каго-н.' ЛЯЧЭБА ж. Лячэнне. Людзі мруцъ, як мухі, Дзе ужо тут лячэба? Коціць з галадухі... Ці ж то гэтак трэба? Ці ж то гэтак трэба? Лячоба ж. лячэнне' (Бярэз.
СПЗБ); лячэнё н. лячэнне' (Зэльв. Сцяшковіч, 1972; Лоеў. Янкова). м МАГІЛЬНІК м. Могілкі. А з гары, як на далоні, Разам выплыў гарадок 3 яго цэрквамі, дамамі Розных постацей, ладоў, 3 мураванымі сцянамі, 3 яго купамі садоў, Вязаў пышных, паўнацелых, Ліп разложыста-густых I крыжоў даўно збуцвелых На магільніках старых. Сымон-музыка. Магі'льнік м. могілкі' (Астр., Віл., Мядз., Паст., Смарг.
СПЗБ); магільнік' (Астр. Сцяшковіч, 1972; Мсцісл. Бялькевіч); могільнік' (Mar.
MACM; Докш.
МСНДМ, c. 142; Мядз.
СЦБ); могилышкъ м. могілкі' (Насовіч).
МАЖДЖЭР м. Металічная ступка. Чарка, браце, naeep: Як даўнейшы мажджэр — проста страшна на падлу зірнуць! Па дзядзькох
Дадатковыя словы
могйлышкъ
53 👁