братцы! снег лятае Ды так спокойна, так ціхутка! Новая зямля. Любота ж., любоцье н. любата' (ТС); любота ж. 'асалода, уцеха' (Насовіч). ЛЮДАЖЭРАД м. Пра чалавека жорсткага, схільнага да насілля, забойства; людаед. Зычу я, брацці, зычу ад сэрца Пазбыцъ вам крывавы палон; Выкінуць псіну i людажэрца, Прасмердлага фюрэра вон,. Пажаданні пад Новы 1943 год. Параўн. польск. ludoźerca людаед'. ЛЮДЗІНА ж. 1. Чалавек. I стаіць юнак, зрокам водзіць вакол — Пуста, хоцъ бы адна дзе людзіна! На пажарышчы. 2. зб. Людзі. — Эхе-хе, мая дзяціна, — Уздыхнуў Даніла дзед: — Падрабнела i людзіна, Падрабнеў цяпер i свет. Сымон-музыка. Людзіна ж. чалавек' (Пін. Hap. лекс., c. 102; TC; Брасл., Драг., Паст., Пруж., Смарг. СПЗБ; Лоеў. Янкова); жанчына' (Астр. Сцяшковіч, 1972). Параўн. укр. людина чалавек'. ЛЮДСКА прысл. Добра, па-людску. Паснедаў людска. Гаворыць Клязьма. Людска прысл. па-людску' (Гродз. Цыхун); людско прысл. 'добра, удала' (Слон. Сцяшковіч, 1972). ЛЮДСКАСЦЬ, ЛЮДНАСЦЬ ж., зб. Людзі. Зірнуў ён [Даніла] — люднасці багата, Ну нібы ў бочцы селядцоў. Рыбакова хата. Нуу восъ i ўсё, што трэба нам Для справы людскасці i краю. Там жа. Людносць ж., зб. людзі' (Дзятл. СПЗБ); людкове мн. людзі' (Гродз. Сцяшковіч, 1972). Параўн. польск. łudność насельніцтва'. ЛЮДСТВА н. Чалавецтва. Новыя прасторныя дарогі расчыніліся перад нашымі народамі....Будзъце ж вы светлыя i радасныя, наступныя дні людства! На ростанях. Людство н. народ' (Насовіч). Параўн. укр. людство чалавецтва'. ЛЯГАШ м. Мянушка кандуктара. «Лягаш» у дзядзьку ўцікаваўся I, як з ім толькі параўняўся, Пад бок штурхнуў яго рукою, Маргнуў, паклікаў галавою. Новая зямля. ЛЯДЗІНА ж. Дзялянка высечанага лесу, хмызняку; ляда. Намачыў поп аўса з паўасміны Ды занёс яго на лядзі
Дадатковыя словы
людйна
13 👁