Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ЛУПЫ мн. Вочы. [Шумяка да Булыгі.] Прадзяры свае лупы ды паглядзі, хто стащъ перад табою! Забастоўшчыкі. Лупакі' мн. 4 вочы' (Свісл. Сцяшковіч, 1972); лупачы мн. 'лупатыя вочы' (Капыл. Жыв. сл., с. 172); вочы' (Свісл. Сцяшковіч, 1983); лупаты прым. 'выпучаны (пра вочы)' (Івац. Жыв. нар. сл., с. 7); лупач м. 'чалавек з выпучанымі вачамі' (ТС). ЛУСКАТ м. Трэск...з глыбіні лесу пачуўся шоргат па снезе нечых ног i прыглушаны лускат сухіх галінак пад нагамі. Дрыгва. ЛУСКАТАЦЬ незак. Трашчаць, распаўсюджваючы сухі кароткі гук. Толькі ж ты не страшна, бура, Тым, хто ў цёплай хаце. Дзе лускоча i палае Корчык на камінку, А бабулька гаваркая Ўспомніць пра старынку.. Батрак. Луснуць зак. 'луснуць, трэснуць, лопнуць' (ТС). ЛУТ м. Лыка з маладой ліпы. Прыцяміць [Щмох], хто кепска абуты, / знікне. Засядзе ў куце Ды кроіць ліповыя луты I лапаць сумленна пляце. Адплата. Лут м. 'кара з ліпы' (Маз. 3 нар. сл., с. 164); 'ліпавае лыка' (Маз. Шаталава); 'кара з маладой ліпы' (ТС); 'лыка з лігіы, ляшчыны i інш.' (Барыс., Калінк., Паст. СПЗБ); 'маладая ліпа' (Дзятл. Сцяшковіч, 1983); 'клубок з лык, пакроеных на вузкія палоскі' (Мсцісл. Юрчанка, 1988); 'сук ліпы, з якога можна зняць кару на лыкі', 'знятая кара' (Краснап. Бялькевіч); 'лыка з маладой ліпкі' (Бярэз. СЦБ). ЛУЧЫЦЬ незак. Злучаць. Шлях ты мой родны, гасцінец шырокі! Лучыш ты два рубяжы: Усход наш i Захад чужы.. Стары гасцінец. Лучыць незак. сябраваць' (Смарт. Сцяшковіч 1983); лучыты незак. 'зганяць у кучу' (Малар. ДСБ); лучиць зак. злучыць' (Насовіч). ЛЮБАВ АЦЬ незак. Любавацца. Абходзяць, любуюцъ зямелъку мужчыны, I сэрца ў іх б 'ецца, гарыцъ... Агляд зямлі. Любоваць незак. 'любіць, любавацца кім або чым' (Насовіч). ЛЮБОТА ж. Тое, што люба, што выклікае захапленне сваёй прыгажосцю, прывабнасцю; любата. Любота
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лучйць, лўснуць, лўчыць
18 👁
 ◀  / 289  ▶