Мажджэр м. 'маленькая ступка' (Гл. MACM); можджёръ м. 'медная або чыгунная ступка' (Насовіч); мажджэра ж. ступка' (Докш., Лід., Смарг. СПЗБ); можджар м. 'медная ступка для размолу спецыяў' (Гродз. Цыхун). Параўн. польск. moździerz 'латунная ступка для здрабнення цукру, ванілі i пад.1 МАЗЫ мн. Грашовы уклад кожнага з гуляючых у карты. Вылажыўшы апошнюю карту, банкір пазбіраў «мазы» з-пад карт i абедзвюма рукамі пасунуў да сябе грошы. На ростанях. МАЙТКІ мн. Штаны, нагавіцы. Янка борздзенъка нацягнуў майткі i верхнюю кашулю, хадакі ўзяў у руку i спусціўся на ток. На ростанях. Майткі мн. нагавіцы' (Стаўб. МСММГ, 1970); 'верхнія мужчынскія штаны', 'споднія мужчынскія штаны' (Астр., Брасл., Воран., Смарг. СПЗБ); 'штаны, нагавіцы' (Гродз. Цыхун); штаны' (Шчуч. 3 нар. сл., с. 45); кальсоны' (Воран., Свісл. Сцяшковіч, 1972); споднікі' (Навагр. 3 нар. сл., с. 59); трусы' (Кам. ДСБ). Параўн. польск. majtki 'трыко, трусікі (дзіцячыя)'. МАКЛЯК м. Мокрае, сырое палена. Мая работа ўперлася ў парог, а ідзе яна так, як на агні маклякі. 3 пісьма. Макляк м. 'мокрае палена' (Гродз. Сцяшковіч, 1983); 'затануўшае бервяно, дрэва' (Лельч. Жыв. сл., с. 212); 'намоклае пад дажджом адзенне' (Навагр. Нар. сл., с. 11); 'нізкае месца з застаялай вадой' (Лаг. СЦБ); 'бязвольны, бесхарактарны чалавек' (Гродз. Цыхун). МАЛАДНЯЦКІ прым. Малайцаваты, зухаваты. Вобразн. Тут можна было б сказаць, як бушаваў на дварэ вецер, як на вокны з чыста маладняцкім задзёрам пёрся мароз.. Пракурор. МАЛОДКА ж. Маладзіца. / рантам голас: «Эй, Ігнат! Пацеш малодак i дзяўчат, Каб Беларусь затанцавала!» Рыбакова хата. Маладуха, маладзща ж. 'маладая замужняя жанчына' (Астр., Дзятл. Сцяшковіч, 1972; Касц. Бялькевіч). Параўн. укр. молодка 'маладая замужняя жанчына'. МАЛ ЮН КАВ АС ЦБ ж. Маляўнічасць. Я люблю гэтыя прасторы, люблю неаглядныя, ружова-сінія далі іх, поўныя жыцця, малюнкавасці, разнастайнасці тонаў зямлі i неба.. На ростанях
Дадатковыя словы
маладўха
17 👁