Старонка 137
◀ / 289 ▶
братцы! снег лятае Ды так спакойна, так ціхутка! Новая зямля. Любота ж., любоцье н. 'любата' (ТС); любота ж. 'асалода, уцеха' (Насовіч). ЛЮДАЖЭРАЦ м. Пра чалавека жорсткага, схільнага да насілля, забойства; людаед. Зычу я, брацці, зычу ад сэрца Пазбыць вам крывавы палон; Выкінуць псіну і людажэрца, Прасмердлага фюрэра вон.. Пажаданні пад Новы 1943 год. Параўн. польск. ludożerca 'людаед'. ЛЮДЗІНА ж. 1. Чалавек. І стаіць юнак, зрокам водзіць вакол — Пуста, хоць бы адна дзе людзіна! На пажарышчы. 2. зб. Людзі. — Эхе-хе, мая дзяціна, — Уздыхнуў Даніла дзед: — Падрабнела і людзіна, Падрабнеў цяпер і свет. Сымон-музыка. Людзіна ж. 'чалавек' (Пін. Нар. лекс., с. 102; ТС; Брасл., Драг., Паст., Пруж., Смарг. СПЗБ; Лоеў. Янкова); 'жанчына' (Астр. Сцяшковіч, 1972). Параўн. укр. людина 'чалавек'. ЛЮДСКА прысл. Добра, па-людску. Паснедаў людска. Гаворыць Клязьма. Людска прысл. 'па-людску' (Гродз. Цыхун); людско прысл. 'добра, удала' (Слон. Сцяшковіч, 1972). ЛЮДСКАСЦЬ, ЛЮДНАСЦЬ ж., зб. Людзі. Зірнуў ён [Даніла] — люднасці багата, Ну нібы ў бочцы селядцоў. Рыбакова хата. Ну, вось і ўсё, што трэба нам Для справы людскасці і краю. Там жа. Людносць ж., зб. 'людзі' (Дзятл. СПЗБ); людкове мн. 'людзі' (Гродз. Сцяшковіч, 1972). Параўн. польск. ludność 'насельніцтва'. ЛЮДСТВА н. Чалавецтва. Новыя прасторныя дарогі расчыніліся перад нашымі народамі. ...Будзьце ж вы светлыя і радасныя, наступныя дні людства! На ростанях. Людство н. 'народ' (Насовіч). Параўн. укр. людство 'чалавецтва'. ЛЯГАШ м. Мянушка кандуктара. «Лягаш» у дзядзьку ўцікаваўся І, як з ім толькі параўняўся, Пад бок штурхнуў яго рукою, Маргнуў, паклікаў галавою. Новая зямля. ЛЯДЗІНА ж. Дзялянка высечанага лесу, хмызняку; ляда. Намачыў поп аўса з паўасміны Ды занёс яго на лядзі-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 289 ▶