ЛУПЫ мн. Вочы. [Шумяка да Булыгі:] Прадзяры свае лупы ды паглядзі, хто стаіць перад табою! Забастоўшчыкі.
Лупакі мн. 'вочы' (Свісл. Сцяшковіч, 1972); лупачы мн. 'лупатыя вочы' (Капыл. Жыв. сл., с. 172); 'вочы' (Свісл. Сцяшковіч, 1983); лупаты прым. 'выпучаны (пра вочы)' (Івац. Жыв. нар. сл., с. 7); лупач м. 'чалавек з выпучанымі вачамі' (ТС).
ЛУСКАТ м. Трэск. ..з глыбіні лесу пачуўся шоргат па снезе нечых ног і прыглушаны лускат сухіх галінак пад нагамі. Дрыгва.
ЛУСКАТАЦЬ незак. Трашчаць, распаўсюджваючы сухі кароткі гук. Толькі ж ты не страшна, бура, Тым, хто ў цёплай хаце. Дзе лускоча і палае Корчык на камінку, А бабулька гаваркая Ўспомніць пра старынку.. Батрак.
Луснуць зак. 'луснуць, трэснуць, лопнуць' (ТС).
ЛУТ м. Лыка з маладой ліпы. Прыцяміць [Цімох], хто кепска абуты, І знікне. Засядзе ў куце Ды кроіць ліповыя луты І лапаць сумленна пляце. Адплата.
Лут м. 'кара з ліпы' (Маз. З нар. сл., с. 164); 'ліпавае лыка' (Маз. Шаталава); 'кара з маладой ліпы' (ТС); 'лыка з ліпы, ляшчыны і інш.' (Барыс., Калінк., Паст. СПЗБ); 'маладая ліпа' (Дзятл. Сцяшковіч, 1983); 'клубок з лык, пакроеных на вузкія палоскі' (Мсцісл. Юрчанка, 1988); 'сук ліпы, з якога можна зняць кару на лыкі', 'знятая кара' (Краснап. Бялькевіч); 'лыка з маладой ліпкі' (Бярэз. СЦБ).
ЛУЧЫЦЬ незак. Злучаць. Шлях ты мой родны, гасцінец шырокі! Лучыш ты два рубяжы: Усход наш і Захад чужы.. Стары гасцінец.
Лучыць незак. 'сябраваць' (Смарг. Сцяшковіч 1983); лучыты незак. 'зганяць у кучу' (Малар. ДСБ); лучиць зак. 'злучыць' (Насовіч).
ЛЮБАВАЦЬ незак. Любавацца. Абходзяць, любуюць зямельку мужчыны, І сэрца ў іх б'ецца, гарыць... Агляд зямлі.
Любоваць незак. 'любіць, любавацца кім або чым' (Насовіч).
ЛЮБОТА ж. Тое, што люба, што выклікае захапленне сваёй прыгажосцю, прывабнасцю; любата. Любота,
78 👁