ны. Як поп зрабіўся авіятарам. Плыўка, згодна ходзяць крылы, Як адно, ў тахт адзін — Пакідаюць край свой мілы, Родны кут глухіх лядзін. Сымон-музыка.
Лядзина ж. 'паляна, ачышчаная ад лесу і зарослая травою' (Насовіч); ляда ж. 'высечаны ўчастак лесу' (Круп., Рас., Шум. СПЗБ).
ЛЯЖАЧНЫ прым. Які мае адносіны да лежака 'гарызантальная частка дымахода'. Пры гэтым яму [санітару] ніяк не прыйшло ў галаву, што ўся гэтая ляжачная справа не варта цвілога гроша. У двары пана Тарбецкага.
ЛЯКАЦЦА незак. Палохацца. [Бабка да Дамяніка:] — На, на воду паўглядайся... Вочы ты цяпер заплюшч... Што ні здасца — не лякайся... Сымон-музыка.
Лякацца незак. 'палохацца' (ТС); лекацца, лякатысь незак. 'палохацца' (Драг., Стол. ДСБ); лекацьца незак. 'палохацца' (Насовіч); лекаты незак. 'пужаць' (Пін. Жыв. нар. сл., с. 132). Параўн. польск. lękać się 'баяцца чаго-н., каго-н., трывожыцца за каго-н.'
ЛЯЧЭБА ж. Лячэнне. Людзі мруць, як мухі, Дзе ўжо тут лячэба? Коціць з галадухі... Ці ж то гэтак трэба? Ці ж то гэтак трэба?
Лячоба ж. 'лячэнне' (Бярэз. СПЗБ); лячэнё н. 'лячэнне' (Зэльв. Сцяшковіч, 1972; Лоеў. Янкова).
М
МАГІЛЬНІК м. Могілкі. А з гары, як на далоні, Разам выплыў гарадок З яго цэрквамі, дамамі Розных постацей, ладоў, З мураванымі сцянамі, З яго купамі садоў, Вязаў пышных, паўнацелых, Ліп разложыста-густых І крыжоў даўно збуцвелых На магільніках старых. Сымон-музыка.
Магільнік м. 'могілкі' (Астр., Віл., Мядз., Паст., Смарг. СПЗБ); 'магільнік' (Астр. Сцяшковіч, 1972; Мсцісл. Бялькевіч); 'могільнік' (Маг. МАСМ; Докш. МСНДМ, с. 142; Мядз. СЦБ); могильникъ м. 'могілкі' (Насовіч).
МАЖДЖЭР м. Металічная ступка. Чарка, браце, павер: Як даўнейшы мажджэр — проста страшна на падлу зірнуць! Па дзядзькох
88 👁