чорт. — Ваша бабка — лгарка, i сам i вы — лгар, — запратэставала Ядвіся. На ростанях. ЛЕГКАВАЖНАСЦЬ ж. Нязначнасць. Усё гэта разам узятае i прыводзіць да няспеласці i легкаважнасці самога апавядання. Актуальныя праблемы. ЛЕЗА н. Лязо. Люд набожны, болей опалы, Чые хаты над жалеза, Сціха тоныць кантры леза Супроць тых, каму усё мала. На шляхах волі. Лёза н. лязо' (Гл. Янкоўскі, 1960); лезвіе н. лязо' (Лаг. Шаталава). Параўн. укр. лезо 'вострая частка прылады, якой рэжуць, колюць, сякуць'. ЛЕНАСЦЬ ж. Лянівасць. Ты [вясна] нясі нам радасць, сілачку Нясі, Нашу ленасцъ i нядбаласцъ Ampaci. Закліканне вясны. Параўн. руск. леность 'лянота, гультайства'. ЛЕРА ж. Ліра. Муха на цымбалах Струны колыхала, Авадзень на леры Выцінаў без меры, А чырвоны конік Жарыў у гармонік. Рак-вусач. Лера ж. лера' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); 'ліра, музычны інструмент' (Мсцісл. Бялькевіч). ЛЕСАВІК м. Лясун. Сагнуўся на пні заімшэлым, Апёрся на кій сукаваты. Сядзіць ён [чалавек], глухі, скамянелы, Нібы лесавік той кашлаты. Адплата. Лесавік м. лясун' (TC). Параўн. руск. лесовик 'міф. лясун'. ЛЕСАВЫ прым. Лясны. Лесавы жаваранак ужо снаваў у небе i вітаў яснае сонца. Крыніца. Жаданыя гэта мінуты, Святлее братва лесавая. Адплата. Лесавы прым. лясны' (Воран. Сцяшковіч, 1972; Касц. Бялькевіч; Маладз. СЦБ). ЛЕСКАТАЦЬ незак. Утвараць дробны стук, лёскат. Лескаталі лёгкія каляскі, грукалі доўгія, цяжкія, наваленыя паклажай вазы. У горадзе. Лескацець незак. грукаць' (Клім. MACM). ЛЕТКАМ прысл. У летні час, летняй парой, летам. Весела на рэчцы I траве, i кветцы, I крылатым пташкам, Мошкам i мурашкам, I крыклівым дзеткам, Асабліва леткам: Урачулцы купаюцца, У пясочку качаюцца. Рак-вусач. ЛЕТНІКІ мн. Насякомыя, якія лятаюць у паветры летам; казюлькі, машкара. У паветры было ціха, толькі звон
18 👁