Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ЛАТАШЫЦЬ незак. Біць, лупцаваць. Як схопіцца ён [дзед\, як пагоніцца за хлопцамі, як панне латашыць кульбою! Кажух старога Анісіма. Латашыць незак. 'біць, лупцаваць' (Верхнядзв., Шчуч. СПЗБ); 'абтрасаць, абіраць' (Бял. Яўсееў); латошыць незак. 'біцца (аб сэрцы)' (Пух. Жыв. сл., c. 72). ЛАТВА прысл. Зручна, лёгка. Трэба паставіць дровы так, каб i вывозіць іх з лесу было лёгка, каб i пад'ехацъ да ix латва было дый каб i знасіць было няцяжка. Дзядзькаў сведка. Латва прысл. 'лёгка, добра' (Паст., Смарг. СПЗБ); латво прысл. добра' (Ваўк. Сцяшковіч, 1983). Параўн. польск. łatwy 'зручны, лёгкі'; укр. латво 'зручна, лёгка'. ЛАТВЕЙ прысл. Лепей, зручней. Селянін рухава патрусіў да сваіх саней, узбіў салому, каб латвей было сядзецъ, паклаў чамаданы. На ростанях. Латвей прысл. 'зручней, ямчэй' (Гродз. Цыхун); лети' (Верхнядзв. Шаталава; Мсцісл. Юрчанка, 1988); 'лепш, выгадней' (Шчуч. 3 нар. сл., с. 44). ЛАЎЧЫЛА м. Той, хто дасягае якой-н. мэты пры дапамозе розных хітрыкаў, не зусім сумленнымі метадамі. Прайдохаў, камбінатараў, лаўчылаў я не пацярплю. 3 пісьма. Лаўчыла м., ж. прайдзісвет' (Смарг. Сцяшковіч, 1983); лаўкач м. 'дзялок, махляр' (Бял. Яўсееў). ЛАХУДРА м. i ж., лаянк. Вельмі неахайны, неакуратны чалавек. Ох, лахудра! ох, пракляты! — Не стрываў раз ён [Сымон] — балюча! Ён туды бяжыць з калом.. Сымонмузыка. Лахудра ж. 'неахайны чалавек' (Гродз. Цыхун); 'неахайны, апушчаны чалавек' (Бял. МАСМ); 'неахайная дзяўчына, жанчына' (Бял. Яўсееў); лахудрыца ж. 'неахайная, апушчаная жанчына' (Лаг. Жыв. сл., с. 45; Мсцісл. Бялькевіч). ЛАЯЛЬНІК м. Чалавек, які ўжывае грубыя, зневажальныя, абразлівыя словы. Тады ўжо ўсе цельшынцы i неслі свае грахі яшчэ болын грэшнаму а. Мадзету, які быў вельмі заўзяты n 'яніца i лаяльнік. На ростанях. ЛГАР м. Ілгун, хлус. Не паверыў дзед лгару, але з а г нула лядашчая баба зерне страху ў дзедаву душу. Баба i
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лахўдрыца, падехацъ
13 👁
 ◀  / 289  ▶