ЛАНТУХ м., перст. Вялікі жывот. Ваюй — за што? за інтарэсы Эксплуататараў-падлюг, За ненаедны іх лантух. На шляхах волі. Лантух м., перан. 'вялікі жывот' (Драг.
СПЗБ); жывот' (Слон. Нар. словатв., с. 35); лантух, лантуг м. мяшок' (Жаб., Лун.
ДСБ; Лун. Жыв. сл., с. 245); 'трыбух, жывот, страўнік' (Мсцісл. Бялькевіч); вантух, лантух м. 'пра вялікі жывот' (Гродз. Цыхун); 'мяшок, сяннік' (Барыс., Пух.
СЦБ); лантух м. 'чэрава, вантробы' (Насовіч).
ЛАПАНКА ж. Хабар. Адміністрацыя не спяшалася аказвацъ перавагу каму-небудзъ з кандыдатаў, але брала лапанкі ад таго i другога. Цені мінулага. Лапоўка ж. хабар' (Гродз. Цыхун); лапаны мн. хабар' (Насовіч). Параўн. польск. fapowka 'грошы або падарак, якія даюць з мэтай падкупіць каго-н.' ЛАПАНУЦЬ зак. 3 шумам узмахнуць крыламі. I сапраўды, крумкач заварушыўся, лапануў крыллямі, зляцеў на самы нізкі дубовы сук, сеў i акінуў вокам усю птушыную грамаду. Як птушкі дуб ратавалі. Лапануць зак. 'пабегчы, ірвануць, паспяшацца' (Стаўб. Нар. словатв., с. 87). * ЛАПАТНІК м. Чалавек, абуты ў лапці. Лепшую пару \ботаў\ выбраў сабе Марка, а рэшту падзялілі наши лапатнікі. Трынаццацъ чалавек абуліся ў боты, а лапці канвойнікам аддалі. Дрыгва.
ЛАПЦІШЧЫ мн. Вялікія лапці. Кожны яго [Рамана] крок адбіваўся на падлозе мокраю плямаю, а на велізарных лапцішчах ён нёс столькі гразі, што добраму гаспадару i на сахор не выбраць. На ростанях.
ЛАСА прысл. Прагна. Крыніцы бурнага натхнення, Miнут вясёлых, ажыўлення, Стаяцъ, як біскупы, бутэлі, I ласа ўсе на іх глядзелі. Новая зямля. Ласа прысл. 'ласа, прагна' (Мсцісл. Бялькевіч).
ЛАСНЕ часц. Хіба, ці. — Ласне ручай умее гаварыць? — спытаеце вы. Ручай. Ласне іх [вучыцеляу] мала пакутуе ў ссылках па далёкіх акраінах Расы? 3 дарэвалюцыйных допісаў у газеты. Ласне часц. 'няўжо, ці' (Карэл. Сцяшковіч, 1972; Гродз. Цыхун); хіба' (Карэл. Жыв. сл., с
Дадатковыя словы
лапанўць
39 👁