ЛАДУННІК м. Сумка для пораху, шроту ў паляўнічых. За плячыма — дубальт оўкаI ладуннік ёй Задан, А шырокі пояс лоўка Аціскае крэпкі стан. Сымон-музыка. Ладунка ж., ладунык м. 'скрыначка, куды кладуць пістоны' (Краснап. Бялькевіч); ладунак м. 'напакаваны вузел або кошык' (Ваўк. Сцяшковіч, 1983); 'груз, паклажа' (Гродз. Цыхун). Параўн. укр. ладунка патранташ'.
ЛАЗНІК м. Лазеншчык. Пракоп падставіў спіну, а Miкола з заядласцю i спрытам запраўскага лазніка шараваў яму спіну i сцёгны. Адшчапенец. Лазнік м. 'чалавек, які апальвае лазню' (Лаг.
СЦБ).
ЛАЗУР ж. Чыстае, яснае неба, блакіт. Дзівосныя песні яго — зараніцы, Што ззяюць у яснай лазуры, Што сыплюць вясёлкі, святло бліскавіцы, Сатканыя з сонца i буры. Джамбулу. Лазурка ж. 'сіняя фарба' (Насовіч). Параўн. руск. лазурь блакіт'; польск. łazurek сінька'; укр. лазур блакіт'.
ЛАЙДАКАВАЦЬ незак. Лайдачыць. Паглядаў Яхім на бядняцкія хаты нядобрьш вокам. — Колеш ты ім, Яхімка, вочы, бо Яхім не лайдакаваў. Царскія грошы. Лайдаваць незак. гультаяваць' (Астр., Ганц.
СПЗБ); лайдыкаваць незак. лайдачыць' (ТС).
ЛАЙДАЦТВА н. Гультайства, бяздзейнасць. [Тукала:] — Не, браткі, цяпер я хачу жыць іначай. Годзе гэтага лайдацтва. На ростанях. Лайдачы прым. лянівы' (Лід. Сцяшковіч, 1972).
ЛАМАНЦЫ мн. Від прэснага крохкага печыва. За квасам елі верашчаку, A потым блінчыкі на маку, А там ламанцы-праснакі з пшанічнай доброе мукі; А макаў сок такі салодкі! Ламанцы ў ім, ну, як калодкі — Так добра макам праняліся, У рот паложыш — абліжыся. Новая зямля. Ламанцы мн. 'крохкае печыва, прыгатаванае з мукі на вадзе' (Бар., Гродз., Дзятл., Лід., Шчуч.
СПЗБ); 'цёртая бульба ў выглядзе галушак, запечаная на капусных лістах' (Гродз. Цыхун); ламаняц м. 'кавалак булкі з грэцкай ці пшанічнай мукі' (Дзятл. Жыв. сл., с. 12); ломанцы мн. 'падсмажаныя ў канапляным малаку кускі крохкага печыва' (Насовіч). Параўн. польск. łamaniec 'від крохкага пячэння'. 9 Зак
Дадатковыя словы
лазўрка
81 👁