КУЧМАТЫ прым. Пышны, густы. Такі табе навокала прастор! Кучматы лес, утульны луг і поле... У летні адпачынак.
Кучматы прым. 'растрапаны, непрычасаны' (Лід. Сцяшковіч, 1972); кучмастый прым. 'кучмасты, лахматы' (Бял. Бялькевіч).
КЯЛБОК м. Памянш. да келб. Тут быў таран, мянёк пузаты, Шчупак, лінок, акунь, карась, Кялбок і ялец, плотка, язь, Яшчэ засушаныя з лета. Новая зямля.
Л
ЛАБУК м. Пра новага арыштанта. Каб насмяяцца з неспакушанага, новапрыбыўшага чалавека, які на арыштанцкай мове называўся лабуком, рабілі так. На ростанях.
Лабук м. 'нехлямяжы чалавек' (Віл. СЦБ; Бар. СПЗБ).
ЛАГОВІШЧА н. Логава. У іх [алешын] лаянку ўткнулі языкі і іншыя жыхары лесу, і такая пайшла спрэчка, што птушкі пазляталі са сваіх гнёздаў і звяры павыскаквалі з лаговішчаў. Стары лес.
Лаговішча н. 'логава' (Пух. СПЗБ); лагавішча н. 'месца, дзе знаходзіцца воўчы вывадак' (Астр., Воран. Сцяшковіч, 1972); лагво н. 'логава, бярлога' (Краснап. Бялькевіч; Гл. Янкоўскі, 1960; Пух. СЦБ; ТС).
ЛАГУН м. Частка лугу (звычайна каля рэчкі), затопленая паводкавай вадой, якая летам высыхае. Вясёлыя маладыя гукі смела ўразаліся ў цішыню ночы і бойка плылі на рэчку; тут яны ўпыняліся ў высокі бераг, адскаквалі назад і беглі ўздоўж яго па дузе лукі і заміралі ўжо за лагуном. Нёманаў дар.
Лагун м. 'трава на лагчынах, якая сцелецца па зямлі' (Карэл. Жыв. нар. сл., с. 59); 'зляжалае на корані збожжа' (Гродз. Сцяшковіч, 1983).
ЛАДУНАК м. Набой для стрэльбы; трубачка ў форме гільзы з порахам і шротам для аднаго зараду. Надзеў [дзед Талаш] праз плячо паляўнічую.. торбу на шырокім пасе, дастаў ладункі з порахам. Дрыгва.
Параўн. польск. ładunek 'зарад'.
87 👁