КУРАШЧУП м., перан. Пра вельмі сквапнага чалавека. Не горнецца ён да людзей, не кампануе з імі, бо Яхім — курашчуп, капейкі лішняй прапусціць баіцца. Царскія грошы. Курашчуп м., зневаж. 'пра мужчыну, які правярае курэй-нясушак' (Гродз. Цыхун). КУРГУЗЫ прым. Бедны, малы. Хочаш мецъ касцюм для сына, Жонцы, дочцы справіць блузы, — Не шкадуй угоддзякліна Для яе, для кукурузы. Каб не быў твой дзенъ кургузы, Не цурайся кукурузы. Кукуруза. Кургузік, курдупік м. 'нізкарослы чалавек' (Мсцісл. Юрчанка, 1988). КУРОДЫМ м. Прылада для акурвання пчол дымам; дымар. Антось бярэ куродым, cima, Глядзіць на гэты poŭ сярдзіта: Вось не было яшчэ бяды! Новая зямля. Калі ўсе госці пазбіралісь, Антось з Кондратам пажагналісь, Ўзялі i почвы, i куродым. Там жа. Куродым м. дымар' (Стаўб. СЦБ; Дзярж., Докш., Іўеў., Чэрв. СПЗБ); 'густы дым' (Лоеў. Янкова); курадым м. 'густы дым пры гарэнні не полымем, a пры тленні' (Докш. МСНДМ, c. 140); курач м. Тнілушка для падкурвання пчол, дымар' (TC); курадымка ж. 'пасуда для абкурвання пчол' (Карэл., Навагр. Сцяшковіч, 1972); курадымачка ж. дымар' (Віл. 3 нар. сл., c. 211). КУСАХА ж. Пра таго, хто кусаецца, джаліць (пра жывёл, насякомых). Падчапіў яе [гадзюку] дзядзька на кол, 3 вады выняў на дол, На пясок, на траву, Распляскаў ёй ушчэнт галаву, I каб больш не было нават паху, На агонъ палажылі кусаху! Міхасёвы прыгоды. Кусака м., метаф. жарт, сабака' (Мсцісл. Юрчанка, 1988); 'куслівая муха; хлопчык або дзяўчынка, якія маюць звычку кусацца; сабака або гусь, якія кусаюцца' (Насовіч). КУЦЕЙКА ж. Крупяны нішчымны суп. Скончан дзет, За стол паселі — Дужая сямейка! Незайздросная патрава: Бульба ды куцейка. Сялянская рада., Куцця ж. 'пярловы суп на кожны дзень' (Бял. Нар. сл., с. 53); 'каша з пшанічных круп' (Рас. Шаталава); 'каша з ячных круп' (Гродз. Сцяшковіч, 1972); 'вараны боб' (Івац. Жыв. сл., с. 31); 'круглыя ячныя крупы' (Чэрв. СЦБ
Дадатковыя словы
курашчўп
26 👁