Кунежыцца незак. песціцца' (Карэл. Сцяшковіч, 1972; Лоеў. Янкова); кунёжиться незак. песціцца' (Даль). КУНТУШЫК м. Памянш. да кунтуш 'доўгая верхняя вопратка з адкіднымі рукавамі'. Тут маецца на ўвазе польская шляхта. Кунтушыкаў, каптурыкаў I антэкаў-мазурыкаў Наперлі нам сюды, Каб гэтыя «дабродзеі» Вам польскасць тут праводзілі На панскія лады. Панская ласка. Параўн. польск. kontusz кунтуш'. КУР м. Сажа, копаць. A калі яму [cmapacmy] трэба было заверыць якую nanepy, то ён браў сваю пячатку, трымаў яе над запаленым карчом або лучынаю, покі на ёй не нарастаў здаровы слой куру, i прыкладаў да паперы, папляваўшы на moe месца, дзе павінна быць пячаць. Кантракт. Kyp м. 'копаць, сажа' (Смарг. СПЗБ). КУРАВАСЦЬ ж. Уласцівасць куравага ў 2 знач. Гарыць над абрусам не тая газоўка, Не тая куравасцъ карча, А лямпа, што свеціць, як сонца ў пятроўку, — Дзівосны агонь Ільіча. Дзед-калгаснік. КУРАВЫ прым. 1. Закураны, задымлены. Паўздоўж сцяны стаялі лавы; I печ i сцены ўсе куравы.. Новая зямля. 2. Які вылучае многа дыму, копаці. Пры цъмяным асвятленні куравай лямпы камера здавалася бруднай трушчобай.. На ростанях. Куравы прым. курны' (Гродз., Пух., Уздз. СПЗБ); 'збуцвелы на пыл' (Слон. Жыв. сл., с. 155). КУРАЛЕСЩЬ незак., перан. Сваволіць. Кухня будзе сем на дзесяцъ, Там ёсцъ печ, за печчу — кут. Хоцъ прусы там куралесяцъ, Але Шлёма сказаў: «гут!» Сымон-музыка. Параўн. руск. куролесить Тарэзіць, сваволіць'. КУРАЎКА ж. Самаробная газавая лямпа без шкла. Лямпы даўно стаял i без ужывання: іх замянялі самадзелкавыя кураўкі рознай канструкцьи. Пракурор. Кураўка ж. 'лямпа без шкла, газоўка' (Зэльв. Сцяшковіч, 1972); дымар' (Воран. СПЗБ); 'курная хата' (Пух. СЦБ). КУРАЧЫ прым. Курыны. Незнаёмы не спужаўся. — А сам хто ты, плешка? — А табе якое дзела, Вылівак курачы? Спатканне i знаёмства. Курачы прым. курыны' (Гродз. Цыхун
Дадатковыя словы
канструкцьй, кунёжйться
21 👁