летнікоў зліваўся ў адну доўгую-доўгую аднатонную песню, i, здавалася, природа была закалыхана гэтым крыху сумным звонам. У старых дубах.
ЛЕТУЦЕНКА ж. Летуценніца. Наліў [Лабановіч] па чарцы віна i вельмі ўпрашаў выпіць, называючы іх [паненак] дыяментамі Палесся, божымі летуценкамі. На ростанях.
ЛЕТУЦЕНЬ ж. Mapa пра што-н. прывабнае, жаданае; летуценне. Гручыць машина, чмыша дымам, Мінае воласці, павет. Губерня нова — новы свет. Ды ўсё ў дарозе ідзе міма, Мільгнуўшы толькі прад вачыма, Як летуцень юнацкіх лет. На шляхах волі.
ЛЁГАЧНІК м. Хворы на лёгкія. Ён [хворы] вельмі много кашляў, быў яшчэ худзейшы, чым я цяпер. Я думаў, што гэта лёгачнік. 3 пісьма.
ЛЁКАЙ м., перан. Падхалім, паслугач. Дзе ж посулы паноў, Іх лёкаяў аб роўнасці, аб волі? 3 дарогі. Параўн. польск. lokaj лакей'.
ЛЁСЫ прым. Задаволены, шчаслівы, рады. Паражняком, улегцы. Антось, як сонца, засвяціўся: Даўно аб чоўне ён смуціўся. Дадому дзядзька ехаў лёсы, Кладзе ён човен на калёсы, I едзе наш Антось вясёлы... Новая зямля. Лёсы прым. 'шчаслівы, задаволены' (Лід. Сцяшковіч, 1972).
ЛЁТКА прысл. Хутка, лёгка. Скавародка Ходзіць лётка, Спрытна ў бабіных руках. Дзед i мядзведзь. Лётка прысл. хутка' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); лётка прысл. лёгка' (Верхнядзв.
СПЗБ); лёткі прым. 'лёгкі, жвавы' (Слон. Сцяшковіч, 1983). Параўн. польск. прастам. letki лёгкі'.
ЛЁТНІЦТВА н. Лятанне. Дарога, праўда, была не доўгая, ды дзяцел na часці лётніцтва не вялікі мастак: падляціць трохі ды прысядзе, а разам з гэтым у сілу сваёй прафеcii зірне на адно, на другое дрэва. Як птушкі дуб ратавалі.
ЛЁХА ж. Шчыліна, дзірка. Іх [пані Даміцэлю i Алену] раздзяляе тонкая перагародка, а каля печы ёсць яшчэ i такая лёха, накшталт громкагаварыцеля, што вельмі добра перадав голас. Хатка над балотцам. Лёха ж. 'адтуліна, шчыліна' (Докш.
МСНДМ, c. 141); 'адтуліна ў падмуроўцы' (Лаг.
СЦБ). Параўн. ням. Loch 'падземны ход
71 👁