с. 140); кузака ж. 'казяўка, кузурка' (Гродз. Цыхун); кузяўка ж. казюлька' (Лаг. СЦБ). КУКСЩЬ незак. Біць каго-н. АШкурат i Кукса куксілі адзін аднаго i не знайся. На ростанях. Тут мужик i пачаў яе [бабу] куксіць: «Чаму гароху не ела?» 3 дарэвалюцыйных допісаў у газеты. Куксіць незак. 'біць, лупцаваць' (Паст. СПЗБ); куксаць незак. 'біць кулакамі ў спіну' (Шчуч. Сцяшковіч, 1972); 'плакаць, хныкаць' (Краснап. Бялькевіч). Параўн. літ. kuksinti 'біць кулакамі'. КУЛАЧЭЧЫНА м., зневаж. Багаты селянін-уласнік; кулак. [Мікіта да мацеры:] Покі мы будзем чакаць, гэты кулачэчына будзе весці сваю работу, выкарыстае бацъку на ўсе сто процантаў. Адшчапенец. КУЛТЫШКА ж. Бядровая частка нагі. Тарас жа Іванавіч нават быў рады пакінуць свой дом i вывесці з яго «вусеняў» (так называў ён у думках «валачобнікаў»), каб выратаваць хоць рэштку шынкі, ад якой заставалася адна касцяная рама i култышка свінога сцягна. На ростанях. Кулёба ж. 'костка з кумпяка' (Гродз. Сцяшковіч, 1977); кульша ж. сцягно' (Дзятл. Сцяшковіч, 1972); 'бядровая частка нагі' (Гродз. Цыхун). КУЛЬКА ж. Ручка на кассі. Ён [Марцін] убіў у дол касу, павесіў на кульку торбу, дзе ляжалі малаток i бабка, а сам пайшоў правяраць граніцы свайго шнура сенажаці. На ростанях. Кулька ж. 'ручка касы' (Слон. Жыв. нар. сл., с. 34); 'ручка ў касе' (Кобр., Слон. Нар. леке., с. 53, 78); 'ручка на кассі' (Бяроз., Зэльв., Карэл., Свісл. Шаталава); 'ручка, лучок у касе' (Ганц. СПЗБ); 'дужка на кассі, ручка' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972); 'ручка на кассі ў выглядзе абагнутага лучка' (Навагр. Жыв. сл., с. 24). КУЛЬТАР м. Пра таго, каго залішне абагаўлялі, каму слепа пакланяліся. Проста ляжаў, сядзеў, думаў, пераадольваючы «культ личности». Вельмі шкода, што не пераадолелі яго раней, калі быў живы сам «культар». 3 пісьма. КУМКАЦЬ незак. Квакаць. У зацішку на лужынах тужліва кумкалі зялёныя жабы, а далей у балотах між
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кўк, кўксіць, кўльша
38 👁