кі Папракалі сына хлебам Пры абедзе за опалом. Сымонмузыка. Крыўляцца незак. 'зайздросціць, адносіцца з пагардай' (Жлоб. Жыв. сл., c. 116). КРЫШАНЧЫК м. Невялікая колькасць чаго-н.; капля. Карысным дзелам, як, напрыклад, збіраць na крышанчыку мёд, ім [займацца] не хацелася, яны [восы] часта заляталі ў вуллі, паквапныя на дарэмшчынку, i кралі або разбоем забіралі гатовае. Асінае гняздо. Крышан м. 'кусок, кавалак' (Астр. Сцяшковіч, 1972); крышка ж. 'кавалачак, драбочак' (TC). КРЭПНУЦЬ незак. Павялічвацца, узрастаць па сіле, мацнець. На дварэ крэплі маразы, a дроў не было. Пракурор. Параўн. польск. krzepnqc 'станавіцца моцным, набіраць сілы'; руск. крепнуть 'станавіцца больш моцным'. КРЭХКАЦЬ незак. Крахтаць. Цяпер глушэц, як на далоні, Сядзіць, бы шула, у заслоне Хваёвых лапак, хвост мятлою, Як бы любуецца сабою, Балбоча, крэхкае i свішча.. Новая зямля. Крэктаць незак. крактаць' (TC). КУГАКАЦЬ незак. Плакаць (пра грудное дзіця). Кухня даўно супакоілася, i толькі цяпер кугакае дзіця. На ростанях. Кугакаць незак. 'крычаць (пра саву)' (Лаг. СЦБ; Астр. Сцяшковіч; 1972; Краснап. Бялькевіч); 'плакаць (пра дзіця)' (Краснап. Бялькевіч); кугікаць незак. 'кугакаць (звыч. прадзіця)' (Мсцісл. Юрчанка, 1988). КУДАСА ж. Мяцеліца. Страх нападав на душу дарожніка, каторага захопіць кудаса (уюга) у дарозе. Мяцеліца. Кудаса ж. стужа' (Драг. Нар. словатв., с. 147); 'мяцеліца, завіруха' (Бар., Ваўк., Ганц., Іўеў., Лід., Мает., Шчуч. СПЗБ); завея' (Бар., Бяроз., Лях. ДСБ); мяцеліца' (Брэсц. МСНДМ, с. 125; Воран. Сцяшковіч, 1972); 'мяцеліца, непагадзь' (НДвагр. Жыв. сл., с. 24). КУЗУЛЬКА ж. Маленькае насякомае, казяўка. Другія, кузулъкаедныя, каторыя кормяцца кузулькамі (усякімі мошкамi, мухамi, камарамі), ляцяцъ надта далёка, дзе зімы ніколі не бывае. Адлёт птушак. Кузулька ж. кузурка' (Лях. СПЗБ); кузурка ж. 'любое насякомае, якое поўзае, а не лятае' (Докш. МСНДМ
Дадатковыя словы
кузўлька, кузўрка, кўдаса
19 👁