Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Крумкаць незак. квакаць' (Бар., Бяроз. ДСБ); 'крумкаць (пра жаб)' (TC). КРУПКА ж. Дробная часцінка чаго-н.; крупінка. Cmyдзіць сонца твар гарачы, Сходзіць з небасхілу, Аддае святла астачы Дробным крупкам пылу. Чую голас. Жоўтыя пясочкі — Крупкі залатыя, Хоць бяры ў прыпол! Летам. КРУЧОК м. Невялікая бутэлька гарэлкі, роўная 250 г. Лабановіч цішком паслаў бабку Параску ў манапольку na кручок гарэлкі. На ростанях. Кручок м. 'старая мера вадкасці (i пасудзіна), роўная 1/8 л' (Карэл. 3 нар. слоўн., c. 90); 'мера вадкасці на 100 г' (Верхнядзв. Шаталава; Астр. Сцяшковіч, 1972); 'мера вадкасці ў 250 г' (Ашм. МСММГ, 1974); 'невялікая медная пасудзіна ў выглядзе чаркі з ручкай для піцця гарэлкі' (Гродз. Цыхун); 'бутэлька мераю ў 1/8 л' (Стаўб. Жыв. сл., c. 107); кручекъ м. 'мера вадкасці' (Насовіч). КРЫЖАСТЫ прым. Які па форме i выгляду нагадвае крыж; перакрыжаваны. Зірні на луг прад навальніцай, Калі крыжастай бліскавіцай У cmpace твар ахрысціць хмара, 1 сілай грознага цяжару Ўскалыша землю шум дрыгучы.. Новая зямля. Крыжаваць незак. 'бліскаць крыж-накрыж' (Воран. СПЗБ). КРЫЖЫ мн. Дзве планкі, два брусы, замацаваныя ў форме крыжа; крыжавіна. Было ўсё зрушана, сарвана: Крыжи з дзяжой каля паркана На нас кароткі прыхілілісь.. Новая зямля. Крыжы мн. 'казлы пад ляжачы вулей' (Віл. 3 нар. сл., c. 211); 'падстаўка пад дзяжу' (Драг. Нар. словатв., c. 147); крыжакж. падстаўка' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972); крыжакі мн. 'падстаўка пад хлебную дзяжу' (Паст. СПЗБ). КРЫЛАН м., КРЫЛАНКА ж. Самалёт. Гудзе, імкне над доламі крылан, Над хатамі вусцянскага пасёлка. Вусце. 3 грудка мне ўсё відаць i ўсё чутно: I трактар дзесь з-за Балачанкі, I гром сталёвае крыланкі, I спеў дзявочы з Беразянкі, — А неба ўсцяж — блакітнае акт. Вусцянскі груд. КРЫЎЛЯЦЦА незак. Выражаць незадаволенасць, адносіцца з пагардай. / Сымонка чуў i бачыў, Як крыўляліся дзядзькі, Ведаў, што ў сям 7 ён значыў; Haeam родныя баць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

крўмкаць
17 👁
 ◀  / 289  ▶