Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
чаму-н.; замацоўваць. — Няхай так будзе, пане браце! — Гукнуў Хадыка канчаткова. Яны [ Фядос i Міхал] рукамі крэпяцъ слова, Антось ім рукі разнімае. Новая зямля. Крапіць незак. мацаваць' (Лоеў. Янкова); 'бадзёрыцца, мацавацца' (Валож. СЦБ). КРАПІЦЬ2 незак. Падаць дробнымі кроплямі; крапаць. / кропіць дождж без канца-краю.. I неба хмурна пазірае... Крапщь незак. 'капаць, пырскаць' (Гродз. СПЗБ). Параўн. польск. kropić 'крапіць, пырскаць'. КРАШЧЭННЕ н. Вадохрышча. Прайшлі i коляды, i крашчэнне (тры каралі), i блізка грамніцы. Канец зімы. Параўн. руск. Крещение 'адно з царкоўных свят'. КРОЗЫ мн.\ КРОЗЫ КРОЗІЦЬ. Марыць, летуценіць. Пакуль Дзяжа яшчэ ў дарозе, Пара ў Засценне зазірнуцъ — Той хутар нельга абмінуць I нельга кінуць на парозе Адну дзяўчыну крозы крозіць, Каб потым моцна кульгануць. На шляхах вол i. Крозіць незак. 'марыць, успамінаць' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). Параўн. руск. грёза мара', грезить марыць'. KPOKAT м. Трэск, скрып. Скробат мышкі, Крокат вышкі, Кашаль сценны, Звон крыла. Сымон-музыка. КРОПЛЯСТЫ прым. У крапінку. Толькі конікі адны трашчаць у траве ды мігаюцца беленькія i чырвоненькія матылькі, трапечучы сваімі кроплястымі крыльцамі. Летні поўдзень. Краплясты прым. 'пра ўзор на тканіне ў кропачкі, гарошкі' (Драг. СПЗБ). КРОЧКІ мн. Малыя крокі. Стары робіць маленькія крочкі, чуць суне ногі. Пракурор. КРУЖАВА н., зб. Карункі; сурвэткі з карунак. Па кутках залы стаялі круглыя столікі над белым кружавам: на століках ляжалі альбомы для фатаграфій. На ростанях. Кружава мн. карункі' (Дзятл. Сцяшковіч, 1972); кружава, кружавя н. карункі' (Лоеў. Янкова). Параўн. руск. кружево карункі'. КРУМКНУЦЬ зак. Абазвацца гукамі, падобнымі на «крум-крум». Ці дзесь крумкач разок, другі У небе крумкне смутна-глуха. Новая зямля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

крў, крўжава, крўжавя
17 👁
 ◀  / 289  ▶