галава яго ўсё выцягвалася як бы ca свайго ўласнага цела. На ростанях. Клубястыя хмары, куды вы плывеце? Oŭ, многа вам, многа Прастору на свеце! На захад. Клуб м. 'клубок, шар' (TC). КЛУНЯ ж. Будынак для складвання снапоў, сена; пуня. Іх спыняе гаспадар: — Клуня блізка, i на сене Можна добра адпачыцъ.. Сымон-музыка. Клуня ж. пуня', свіран' (Брэсц., Ганц. ДСБ); клуня' (ТС). КЛЫГАТ м. Павольны, нераўнамерны рух колаў з пастукваннем i паскрыпваннем. I гэту згоднасць, радасцъ свята Ва ўсім Кастусік адчувае: I ў тым, як з дзядзькам размаўляе, На возе седзячы з ім, mama, Чуваць яна ў пытанні брата, I ў гэтым лесе безголосным, I ў мерным клыгату калёсным.. Новая зямля. КЛЫГАЦЬ незак. 1. Марудна ісці, клыпаць. Маўчыць Аўген, маўчыць Марына, A конік клыгае ступой. Рыбакова хата. 2. Павольна рухацца, перамяшчацца. Яна [каламажка\ ледзь-ледзъ клыгае, коціцца на адным коле i буксуе концом восі na гарачых пясках Паўночнай Афрыкі. Злачынцы суда не мінуць. Клыгаць незак. 'марудна ісці, накульгваючы' (Гродз. Цыхун); 'прыпадаць на адну нагу, кульгаць' (Kip. Hap. сл., c. 69); 'клыпаць, павольна рухацца' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); кульгаць' (Кліч. Жыв. сл., c. 127); 'ісці паціху' (TC). КЛЯКОТКА ж. Прыстасаванне, пры дапамозе якога ўтвараюць трэск, шум, лёскат; трашчотка. — Эх, шкода, брат: няма клякотак! Ну, хоцъ бы з парачку трашчотак! — Гаворыць дзядзька: — ну, нічога, I так мы зробім шуму много I ўсім зайцам задамо страху! — Дае дарэктару ён бляху. Новая зямля. Клякотка ж. 'званочак, які чапляюць жывёле на шыю' (Шчуч. Hap. лекс., c. 43); 'драўляная бразголка на шыі жывёліны' (Лід. Сцяшковіч, 1983); 'трашчотка, драўляны званок' (Ваўк., Лях., Мает., Шчуч. СПЗБ). Параўн. літ. kleketas трашчотка'. КЛЯНІНА ж. Драўніна клёну. Восъ вы зірніце ў хлеў на вышкі! Там многа яблынін на лыжкі, Там ёсць ігруша, i кляніна, якая хочаш дравяніна. Новая зямля
Дадатковыя словы
клўня
29 👁