Кій м. палка' (ТС).
КЛАДЫ толькі мн. Могілкі. Яны [мужчины] лагчынку праязджаюцъ, Гару сярэднюю мінаюць, Клады з паніклымі крыжамі, Дзе дрэвы голькамі-брыжамі Навіслі ціха над зямлёю, I едуцъ мернаю ступою. Новая зямля. Клады мн. могільнік' (Гл. Янкоўскі; Браг. Нар. словатв., с. 128; Люб., Старадарож. Жыв. нар. сл., с. 102); кладавішча н. могілкі' (Лід. Сцяшковіч, 1983); кладзішча н. могілкі' (Бых.
MACM; Чэрык. Бялькевіч); кладаўё н. могілкі' (Чэрв.
МСММГ, 1970; Чэрв.
СЦБ; Жлоб. Бялькевіч).
КЛАК м. Жмут шэрсці, лямца, якім забіваюць зарад у вогнестрэльнай зороі, што зараджаецца з дула. Надзеў [дзед Талаш] праз плячо паляўнічую раженную торбу на шырокім пасе, дастаў ладункі з порахам, засыпаў у стрэлъбу добрую порцыю пороху, туга забіў яго клакам. Дрыгва. Клак м. пыж' (ТСБМ); 'жмут, вельмі мала' (Кам. Жыв. нар. сл., c. 43); клок м. 'жмут сена, валасоў' (Чав. Hap. сл., c. 132); клык м. жмут' (Карэл. Шаталава). Параўн. укр. клак 'пакулле, пачассе', польск. kłak жмут'.
КЛАПАТАЦЬ незак. Непакоіцца, хвалявацца. Ступіў яшчэ ён колькі крокаў, Да пана коціцца ён бокам; А пан не бачыцъ ці не хоча Глядзець, як дзядзъка наш клапоча I ў ім патрэбу дужа мае, Ідзе i палачкай махае. Новая зямля. Клапатаць незак. хадайнічаць' (Дзярж., Смарг.
СПЗБ); клопотаць незак. 'клапаціцца, турбавацца' (Насовіч).
КЛАПАТОК м. Памянш-ласк. да клопат 'думка пра ажыццяўленне чаго-н.' I ўсё жывенъкае вітала Усход яго [сонейка] на ясным небе I клапатком аб пільным хлебе Дзянёчак новы зачинала. Новая зямля.
КЛЁВАЦЬ незак. Даймаць, дапякаць, крыўдзіць; кляваць. Восъ я вырас, i пад носам Вусы высядаюцъ. А мяне навокал чубяцъ, Клёваюцъ, ўшчуваюць. Як i калісь. Клёваць незак. 'кляваць, біць дзюбаю' (ТС); 'адчуваць сябе вельмі слабым5 (Уздз.
МСММГ, 1970). Параўн. руск. заклевать 'замучыць нападкамі, прыдзіркамі'.
КЛУБЧАСТЫ, КЛУБЯСТЫ прим. Шарападобны. Клубчасты, кучаравы хвост дыму ўсё падаўжаўся, шырыўся i, здавалася, нерухома застыў у морозным паветры, тады як
Дадатковыя словы
зброі
44 👁