Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
i Далін] гуторылі не раз. Было — спрачаліся падчас/ I кеплі горкія i кпіны Былі па адрасу айчыны. На шляхах волі. Кёпікі мн. 'насміханне, кпіны' (ТСБМ; Насовіч); кепкаваць незак. 'падсмейвацца з каго-небудзь, строіць кепікі' (Капыл. 3 нар. слоўн., c. 102). KEPAHKA ж. Грашовы папяровы знак, які быў выпушчаны Часовым урадам Керанскага. Дастаў [дзед] прыхованыя тры «керанкі» na сорак рублёў. Называецца зарабіў. КЕЦКА ж. Мяшочак для грошай; кашалёк. Зараз усе забразгалі кецкамі, дастаючы грошы. 3 днеўніка пана Жылака. Кёцка ж. 'жмут (грошай)' (Гродз. Жыв. нар. сл., c. 26); торбачка' (Лід. Сцяшковіч, 1983); кеска ж. 'кашалёк, торбачка' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972); кеска, кёцка ж. 'машна на грошы' (Мсцісл. Бялькевіч); кашалёк' (Валож. СЦБ); кеска ж. кашалёк' (Насовіч). Параўн. польск. устар. kiesa 'мяшочак для грошай або каштоўнасцей'. КІДКА ж. 1. Такая колькасць чаго-н., што можна ўзяць за раз i кінуць. Зашорхалі рыдлёўкі ў зямлі, паляцелі кідкі направа i налева. На прасторах жыцця. 2. Пэўная колькасць карт, якую забірае той ці іншы ігрок у працэсе гульні. — Вось шанцуе — як няхрышчанаму: з першай кідкі банк падвоіў, — з зайздрасцю сказаў Памахайлік. На pocтанях. Кідка ж. 'укладка сена ў стог' (Барыс. СПЗБ); 'вялікі ахапак сена' (Чэрв. МСММГ, 1977); кідка' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). КІЛЗАЦЬ незак. 1. ЗаКладваць цуглі, закелзваць. Абкруціўся [поп] вужышчам навокала ды давай жураўлёў ён кілзаць, Цыбатыя ногі вязацъ, Ды вужышча прывязваць аборкамі. Як поп зрабіўся авіятарам. 2. перан. Лавіць рыбу на кручок. I з вудай дзядзька шчасце мае: Язёў занадзіць i кілзае. Новая зямля. Кілзаць незак. кілзаць' (Брасл. СПЗБ); кёлзаць незак. кілзаць' (Гродз. Цыхун). КІЯК м. Кій, палка. Падбягае рыбак Ды хапае кіяк. — Гэта ж, брат, гадзюка, I такая злюка! Міхасёвы прыгоды
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падчасі
17 👁
 ◀  / 289  ▶