Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
КЛЯЦЬБА ж. Абяцанне, запэўненне; клятва. Навошта лгаць самой сабе У тих призывах i кляцъбе, Калі апошняю парою Ён, гэты чэх, стаіць прад ёю У нейкай стоенай журбе? На шляхах вол i. Кляцьба ж. праклён' (Лід., Навагр. СПЗБ); клятба ж. праклён' (Бар. МСММГ, 1974; Барыс. СЦБ); кленц м. клятва' (Бяроз. Шаталава); клятва ж. 'прысяганне, присяга' (Смарг. СПЗБ). КНІГА ж. Кнігаўка. А выйдзеш увечар на двор — крычаць качкі, жалобна стогнуцъ кнігі; як у кадушку, грукае недзе на возеры бугай. Прылёт птушак. Кш'га ж. кнігаўка' (Ваўк., Воран., Гарад., Гродз., Дзятл. СПЗБ; Гродз. Цыхун); кныга ж. кнігаўка' (Брэсц. ДСБ); кнёўка, кш'га, кнігавіца ж. кнігаўка' (Астр., Дзятл., Карэл. Сцяшковіч, 1972). КНІЖНІЦА ж. Паліца ў кніжнай шафе. Лабановіч.. падышоў да кніжнае шафы. На адной палічцы стаяла колькі дзесяткаў тоненькіх кніжачак.. Разгледзеўшы гэту кніжніцу, Лабановіч нічога не знайшоў у ёй цікавага, асабліва для тутэйшага насельніцтва. На ростанях. Кніжнік і/ паліца' (Лід. Сцяшковіч, 1983). КОДЛА н. Дом, силіба. Злажыўшы рукі, як на модлы, Прыпёршыся каля сцяны, Глядзіць Марина, як іх кодла Tpaсуцъ, варочаюць пани. Рыбакова хата. Кодла н. зборышча' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); 'адзін род' (Люб. Жыв. сл., с. 149; Касц. Бялькевіч); кодло н. радия' (Кобр. ДСБ); 'род, усе родныя па паходжанню' (ТС); 'сваякі, якія жывуць у адной вёсцы' (Маз. 3 нар. слоўн., с. 163). КОЛЕЙКІ мн. Каляіны. [Ганна да Симона:] Ты паслухай: хай у полі Роўна колейкі ідуць, Няхай дзве струни, дзве долі песню ў згоднасці вядуць. Сымон-музыка. Калёйка ж. 'вузкакалейная чыгунка', кладкі' (Брасл., Ганц., Раг. СПЗБ). Параўн. польск. kolejka 'вузкакалейная чыгунка'. КОЛЕНИ мн. Каленкі. Страхоў такіх тут наказал i, Ulmo ў Яські коленкі дрыжалі, I нізавошта па вячэры Не смеў ён выйсці вон за дзверы.. Новая зямля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кшга, сйліба
16 👁
 ◀  / 289  ▶