Старонка 116
◀ / 289 ▶
і Далін] гуторылі не раз. Было — спрачаліся падчас; І кеплі горкія і кпіны Былі па адрасу айчыны. На шляхах волі. Кепікі мн. ‘насміханне, кпіны’ (ТСБМ; Насовіч); кепкаваць незак. ‘падсмейвацца з каго-небудзь, строіць кепікі’ (Капыл. З нар. слоўн., с. 102). КЕРАНКА ж. Грашовы папяровы знак, які быў выпушчаны Часовым урадам Керанскага. Дастаў [дзед] прыхованыя тры «керанкі» па сорак рублёў. Называецца зарабіў. КЕЦКА ж. Мяшочак для грошай; кашалёк. Зараз усе забразгалі кецкамі, дастаючы грошы. З днеўніка пана Жылака. Кецка ж. ‘жмут (грошай)’ (Гродз. Жыв. нар. сл., с. 26); ‘торбачка’ (Лід. Сцяшковіч, 1983); кеска ж. ‘кашалёк, торбачка’ (Ваўк. Сцяшковіч, 1972); кеска, кецка ж. ‘машна на грошы’ (Мсцісл. Бялькевіч); ‘кашалёк’ (Валож. СЦБ); кеска ж. ‘кашалёк’ (Насовіч). Параўн. польск. устар. kiesa ‘мяшочак для грошай або каштоўнасцей’. КІДКА ж. Такая колькасць чаго-н., што можна ўзяць за раз і кінуць. Зашорхалі рыдлёўкі ў зямлі, паляцелі кідкі направа і налева. На прасторах жыцця. 2. Пэўная колькасць карт, якую забірае той ці іншы ігрок у працэсе гульні. — Вось шанцуе — як няхрышчанаму: з першай кідкі банк падвоіў, — з зайздрасцю сказаў Памахайлік. На ростанях. Кідка ж. ‘укладка сена ў стог’ (Барыс. СПЗБ); ‘вялікі ахапак сена’ (Чэрв. МСММГ, 1977); ‘кідка’ (Карэл. Сцяшковіч, 1972). КІЛЗАЦЬ незак. 1. Закладваць цуглі, закелзваць. Абкруціўся [поп] вужышчам навокала ды давай жураўлёў ён кілзаць, Цыбатыя ногі вязаць, Ды вужышча прывязваць аборкамі. Як поп зрабіўся авіятарам. 2. перан. Лавіць рыбу на кручок. І з вудай дзядзька шчасце мае: Язёў занадзіць і кілзае. Новая зямля. Кілзаць незак. ‘кілзаць’ (Брасл. СПЗБ); келзаць незак. ‘кілзаць’ (Гродз. Цыхун). КІЯК м. Кій, палка. Падбягае рыбак Ды хапае кіяк. — Гэта ж, брат, гадзюка, І такая злюка! Міхасёвы прыгоды.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 289 ▶