Старонка 115
◀ / 289 ▶
Квіт м. 'распіска, квітанцыя' (Астр., Слон., Смарг. СПЗБ); 'квітанцыя' (Валож. СЦБ; Валож. МСММГ, 1977); квіток м. 'білет' (Лях. ДСБ); 'квіток, квітанцыя' (Касц. Бялькевіч). Параўн. польск. kwit 'пісьмовае сцверджанне атрымання грошай, рэчаў, паслуг і пад.' КВЭСТЫЯ ж. Праблема; справа, якая патрабуе вырашэння. Ён [Богут] кажа далей: — Дарагая! Каб гэту справу зразумець І доўгай квэстыі не мець, Дык гэты ліст я прачытаю. Рыбакова хата. Калі яны засталіся адны з Садовічам, Нічыпар сказаў: — Дабром уся гэта квэстыя не скончыцца. На ростанях. Параўн. польск. kwestia 'справа, якая патрабуе вырашэння; праблема, пытанне'. КЕЛБ м. Невялікая рачная рыба сямейства карпавых; пячкур. Заклікайце рыбу ўсю: Накажыце карасю, Няхай вылезе з гразі, Хай плывуць сюды язі, Мянтузы, яршы, кялбы І акунь, той гад рабы. Рак-вусач. А кялбоў і яршоў І другіх малышоў Не злічыць на соткі. Міхасёвы прыгоды. Келб м. 'невялікая рачная рыбка' (Слон. Нар. лекс., с. 52); 'пячкур' (Барыс., Віл., Воран., Шчуч. СПЗБ; Івац. ДСБ; Воран. Сцяшковіч, 1972; Гродз. Цыхун); кілба ж. 'рыба пячкур' (Стаўб. МСММГ, 1977); калбун м. 'пячкур' (Уздз. СЦБ). Параўн. польск. kiełb, літ. kilbas 'дробная рыба сямейства карпавых'. КЕМ м.: БРАЦЬ НА КЕМ. Разумець што-н., цяміць. [Рыбак:] І толькі потым я ўцяміў, Тады ж на кем не браў ніяк, Чаго каноплямі, аўсамі Туляўся юда-ваўкалак. Рыбакова хата. Кеміць незак. 'кеміць, разумець' (ТС; ТСБМ). КЕМКІ прым. Які ўсё хутка і лёгка разумее, засвойвае; кемлівы. [Букрэй:] Я таксама, таварышы, стаю за бацьку Талаша. Ён — чалавек змыслы, кемкі, асцярожны, але рашучы і смелы. У пушчах Палесся. Кемкі прым. 'кемлівы' (Маладз. МСММГ, 1977; Маладз. СЦБ); кемны прым. 'цямлівы, кемлівы, кемны' (Віл., Глыб., Маладз., Чэрв. СПЗБ; ТС). КЕПЛІ мн. Насмешкі, кпіны. Хоць Яхім быў хлопец не злы, Ды на кеплі быў мастак. Сымон-музыка. Яны [Дзяжа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 289 ▶