Кій м. 'палка' (ТС).
КЛАДЫ толькі мн. Могілкі. Яны [мужчыны] лагчынку праязджаюць, Гару сярэднюю мінаюць, Клады з паніклымі крыжамі, Дзе дрэвы голькамі-брыжамі Навіслі ціха над зямлёю, І едуць мернаю ступою. Новая зямля.
Клады мн. 'могільнік' (Гл. Янкоўскі; Браг. Нар. словатв., с. 128; Люб., Старадарож. Жыв. нар. сл., с. 102); кладавішча н. 'могілкі' (Лід. Сцяшковіч, 1983); кладзішча н. 'могілкі' (Бых. МАСМ; Чэрык. Бялькевіч); кладаўё н. 'могілкі' (Чэрв. МСММГ, 1970; Чэрв. СЦБ; Жлоб. Бялькевіч).
КЛАК м. Жмут шэрсці, лямца, якім забіваюць зарад у вогнестрэльнай зброі, што зараджаецца з дула. Надзеў [дзед Талаш] праз плячо паляўнічую раменную торбу на шырокім пасе, дастаў ладункі з порахам, засыпаў у стрэльбу добрую порцыю пораху, туга забіў яго клакам. Дрыгва.
Клак м. 'пыж' (ТСБМ); 'жмут, вельмі мала' (Кам. Жыв. нар. сл., с. 43); клок м. 'жмут сена, валасоў' (Чав. Нар. сл., с. 132); клык м. 'жмут' (Карэл. Шаталава). Параўн. укр. клак 'пакулле, пачассе', польск. kłak 'жмут'.
КЛАПАТАЦЬ незак. Непакоіцца, хвалявацца. Ступіў яшчэ ён колькі крокаў, Да пана коціцца ён бокам; А пан не бачыць ці не хоча Глядзець, як дзядзька наш клапоча І ў ім патрэбу дужа мае, Ідзе і палачкай махае. Новая зямля.
Клапатаць незак. 'хадайнічаць' (Дзярж., Смарг. СПЗБ); клопотаць незак. 'клапаціцца, турбавацца' (Насовіч).
КЛАПАТОК м. Памянш-ласк. да клопат 'думка пра ажыццяўленне чаго-н.' І ўсё жывенькае вітала Усход яго [сонейка] на ясным небе І клапатком аб пільным хлебе Дзянёчак новы зачынала. Новая зямля.
КЛЁВАЦЬ незак. Даймаць, дапякаць, крыўдзіць; кляваць. Вось я вырас, і пад носам Вусы высядаюць. А мяне навокал чубяць, Клёваюць, ўшчуваюць. Як і калісь.
Клёваць незак. 'кляваць, біць дзюбаю' (ТС); 'адчуваць сябе вельмі слабым' (Уздз. МСММГ, 1970). Параўн. руск. заклевать 'замучыць нападкамі, прыдзіркамі'.
КЛУБЧАСТЫ, КЛУБЯСТЫ прым. Шарападобны. Клубчасты, кучаравы хвост дыму ўсё падаўжаўся, шырыўся і, здавалася, нерухома застыў у марозным паветры, тады як
79 👁