КАХЛЯНКА ж. Печ, абліцаваная кафляй. Сягоння ўладзілі кахлянку. З пісьма.
Кахлёўка, кахлянка ж. 'кафляная печ' (Ваўк., Іўеў. Сцяшковіч, 1972); кахля ж. 'кафля' (Касц. Бялькевіч; Гродз. Цыхун; Стаўб. СЦБ). Параўн. ням. Kachel 'кафля'.
КАХЛЯНЫ прым. Кафляны. Паздароўкаўшыся з настаўнікам, Чэсь моўчкі сеў каля кахлянае печы і адтуль, як ваўчок, прыглядаўся да настаўніка. На ростанях.
Кахляны прым. 'зроблены з кафлі' (Стаўб. СЦБ); 'кафельны' (Дзятл. Сцяшковіч, 1983); кафлёвый прым. 'кафляны' (Ваўк., Гродз., Драг. СПЗБ); кахыльный прым. 'кафельны' (Мсцісл. Бялькевіч).
КАЦЬМАК м. 1. Неахайны, неакуратны чалавек. Ідзе [шпік] размеранай хадою У пары з нейкім кацьмаком. Рука іх злыгана з рукою, Як шыі двух валоў ярмом. Рыбакова хата. 2. Цёмны, адсталы чалавек; гультай. Было відаць, што тут ліпелі Да часу людзі і не дбалі, Гразі ніколі не знімалі, Рабіць парадку не хацелі, Жылі па-свінску, кацьмакамі І ў добрай згодзе з прусакамі. Новая зямля.
Кацьмак м. 'нядбайнік, гультай' (Карэл. Сцяшковіч, 1972).
КАЧЭРГІ мн. Вугал каля печы, дзе стаяць качарга, вілкі, чапяла і інш. Падняў я венік у качэргах, там япрук. Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле.
Качэргі мн. 'месца ў кутку каля печы, дзе стаяць вілкі, чапяла, венік і інш.' (Слуц. Нар. словатв., с. 66; Стаўб. МСММГ, 1970; Воран. Сцяшковіч, 1983); качаргешнік м. 'качарэжнік' (Зэльв., Іўеў. Сцяшковіч, 1972; Дзятл., Карэл., Свісл. СПЗБ; Слон. Жыв. нар. сл., с. 34).
КАШЭЛЬ м. Кашалёк. Ён [Міхал] паскупеў і нават значна. Што ж? лепей з'есці не так смачна, Загнаць запас на хлеб, на сала, Абы капейка перапала, І лішні выгадаць рубель Ды палажыць яго ў кашэль. Новая зямля.
КВАДРАТОВЫ прым. Які мае форму квадрата; квадратны. Падымае яна [сіла сацыялістычнага спаборніцтва] і сталявара, які здымае з квадратовага метра пода печы столькі металу, колькі давала раней цэлая печ. На шляху да камунізма.
108 👁