КВАКУХА ж. Жаба. Тут жа можна напаткацъ яьичэ там-сям i сляды першабытнай арахоўскай природы, калі не пачыналася тут гэтае будаўніцтва: маленькія тыповыя балотцы на ўзгорку з купінамі зялёнай травы, дзе вечарамі даспеўваюць свае песні зялёныя квакухі. Паездка на Асінбуд. Квакша ж. 'дрэвавая лягушка' (ТСБМ); квакаць незак. 'квакаць (пра жаб)' (Шчуч. СПЗБ; Навагр. Сцяшковіч, 1972). КВАПЩЬ незак. Прыцягваць увагу, цікавіць. Пайсці ў грыбы ці ў тую ж рыбу, Або паехацъ у сялібу Ці ў млын малоцъ на хлеб збажынку — Ўсё гэта квапіла хлапчынку, Цягнула крэпенъка, бывала, I як рукою, злосцъ знімала. Новая зямля. Квапіць незак. 'цікавіць, прыцягваць увагу' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); квапный прым. прывабны' (Бяроз. ДСБ). КВАТЭРА ж. Лясніцтва, памяшканне, дзе жыў ляснічы. I ўсё жывенъкае вітала У сход яго [сонейка] на ясным небе I клапатком аб тльным хлебе Дзянёчак новы зачынала, Калі Міхал i пан Ксавэры Ўзышлі маўчком на двор кватэры. Новая зямля. КВЕТ м. 1. Краска, кветка. Косы чорныя маўкліва Распусціла ноч па свеце, На лістку, на кожным квеце Волас звіс яе жычліва. Сымон-музыка. 2. Ласкавы зварот да каго-н. [Мар'яна:] Былінка мая ты, мой квет. Загінуў ты смертухнай лютай, Нашто ж ты радзіўся на свет? Адплата. Квет м. кветка' (Лоеў. Янкова); квят м. кветка' (Смарг. Шаталава); квяты мн. кветкі' (Пух. МСММГ, 1970; Докш. МСНДМ, с. 139). Параўн. польск. kwiat кветка'. КВІТ, KBITA выкл. Канец; баста, усё. [Садовіч да Лабановіча:] — Не, брат, гэта ідэя! А месца тут якраз звалъняецца. Ладам прашэнне — / квіт. На ростанях. 1х тут годзяцъ Iразводзяцъ, А яны [Тарэся i Аўгіня], Як бараны, Пашчапляліся i квіта, Толькі пыхкаюцъ сярдзіта. За дождж. Квіт м. 'квіт, канец' (Мсцісл. Бялькевіч). KBITOK м. Дакумент, якім што-н. пацвярджаецца. — Вам што? — секануў загадчык. — Я здаў экзамены на рабфаку, а мяне не прынялі. — I падае [ Сцёпка] квіток аб здачы экзаменаў. Загадчык зірнуў на квіток. На прасторах жыцця. 8 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

маряна
45 👁