Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
КАХЛЯНКА ж. Печ, абліцаваная кафляй. Сягоння ўладзілі кахлянку. 3 пісьма. Кахлёўка, кахлянка ж. 'кафляная печ' (Ваўк., Іўеў. Сцяшкмвіч, 1972); кахля ж. кафля' (Касц. Бялькевіч; Гродз. Цыхун; Стаўб. СЦБ). Параўн. ням. Кас/іеГкафля'. КАХЛЯНЫ прым. Кафляны. Паздароўкаўшыся з настаўнікам, Чэсь моўчкі сеў каля кахлянае пены i адтуль, як ваўчок, прыглядаўся да настаўніка. На ростанях. Кахляны прым. 'зроблены з кафлі' (Стаўб. СЦБ); кафельны' (Дзятл. Сцяшковіч, 1983); кафлёвый прым. кафляны' (Ваўк., Гродз., Драг. СПЗБ); кахыльный прым. кафельны' (Мсцісл. Бялькевіч). КАЦЬМАК м. 1. Неахайны, неакуратны чалавек. Ідзе [шпік] размеранай хадою У пары з нейкім кацъмаком. Рука іх злыгана з рукою, Як шыі двух валоў ярмом. Рыбакова хата. 2. Цёмны, адсталы чалавек; гультай. Было відаць, што тут ліпелі Да часу людзі / не дбалі, Гразі ніколі не знімалі, Рабіць парадку не хацелі, Жылі па-свінску, кацъмакамі I ў добрай згодзе з прусакамі. Новая зямля. Кацьмак м. 'нядбайнік, гультай' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). КАЧЭРГІ мн. Вугал каля печы, дзе стаяць качарга, вілкі, чапяла i інш. Падняў я венік у качэргах, там япрук. Наша сяло, людзі i што робіцца ў сяле. Качэргі мн. 'месца ў кутку каля печы, дзе стаяць вілкі, чапяла, венік i інш.' (Слуц. Нар. словатв., c. 66; Стаўб. МСММГ, 1970; Воран. Сцяшковіч, 1983); качаргешнік м. качарэжнік' (Зэльв., Іўеў. Сцяшковіч, 1972; Дзятл., Карэл., Свісл. СПЗБ; Слои. Жыв. нар. сл., c. 34). КАШЭЛЬ м. Кашалёк. Ён [Міхал] паскупеў i нават значна. Што ж? лепей з 'есці не так смачна, Загнацъ запас на хлеб, на сала, Абы капейка перапала, I лішні выгадацъ рубель Ды палажыцъ яго ў кашэль. Новая зямля. КВАДРАТОВЫ прым. Які мае форму квадрата; квадратны. Падымае яна [сіла сацыялістычнага спаборніцтва] i сталявара, які здымае з квадратовага метра пода печы столькі металу, колькі давала раней цэлая печ. На шляху да камунізма
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

касііегкафля
32 👁
 ◀  / 289  ▶