Катанка ж. 'безрукаўка' (Пін. Жыв. нар. сл., с. 132); 'летні касцюм без падкладкі' (Драг. Нар. словатв., с. 146); 'кабат, безрукаўка' (Шчуч. СПЗБ); 'куртка' (Пін., Стол. ДСБ); катанка ж. 'блузка' (Чэрв. Нар. словатв., с. 134; Пух. СЦБ).
КАТАРЖАНСКІ прым. Катаржны. А ўдзень, калі выводзілі гуляць на двор арыштантаў, то прывычнае вуха магло ўлавіць няясны шум і бразгатанне катаржанскіх кайданоў. Цені мінулага.
КАТУСЯНЁ н. Маленькі каток. І была нават такая мінута, калі Аленка шчыра прыгарнула чорную кошачку з белаю грудзінкаю і ціхенька ёй сказала на вуха: — Катусянё ты маё мілае! Астанешся ты без мяне! Хто цябе песціць будзе? На прасторах жыцця.
Катусь м. 'памянш-ласк. да кот' (Брасл. СПЗБ).
КАЎДОБІНА ж. Выбоіна, ямка на дарозе; калдобіна. ..трасе цялежка, падкідае на каўдобінах, усё роўна як хоча яна выкінуць мяне пасярод дарогі. Думкі ў дарозе.
Каўдобіна ж. 'калдобіна, выбоіна на дарозе, яма з вадою на лузе, вір на рацэ' (Мсцісл. Бялькевіч); каўдоба ж. 'калдобіна, выбоіна' (Гродз. Цыхун); калдоба ж. 'глыбокая выбоіна на дарозе' (Паст. СПЗБ).
КАЎЗАЦЦА незак. Катацца па слізкай паверхні; коўзацца. Успамінаецца, як некалі малым [Лабановіч] бегаў босы каўзацца на лёдзе. На ростанях.
Каўзацца незак. 'слізгацца' (Круп. СЦБ; Круп. МСММГ, 1974); 'катацца на саначках, каньках' (Бял. Яўсееў); 'коўзацца, слізгацца (на лёдзе)' (Мсцісл. Бялькевіч).
КАЎНЯРОК м. Маленькі вузкі каўнер; каўнерык. Кашульку сыну я змайструю І так аздоблю каўнярок, Што мой Валерык закрасуе, Бы той у жыце васілёк. Рыбакова хата.
Каўнярок м. 'манжэта' (Бых. МАСМ); каўнерац м. 'каўнерык' (Гродз. Цыхун; Уздз. СЦБ).
КАЎЦЮГ м. Гаўняк. — Вучоны, вучоны!.. З'еш каўцюг кручоны! — асекся Амелька. Драматург і лірычны паэт.
Каўцюх м. 'кал' (Краснап. Бялькевіч).
88 👁