КАРЫСТАЦЬ незак. Карыстацца чым-н. Хто быў дужшы i проворны, Той грунт лепшы карыстаў, A слабейшы i пакорны Жыцце толькі марнаваў. Сымон-музыка. Карыстаць незак. карыстацца' (Ашм. СПЗБ). КАРЭНКАВАТЫ прым. 1. Каржакаваты (пра чалавека). Гэта быў невысокі, карэнкаваты чалавек з шырокім тварам, з пранізлівымі выцвіўшымі вачамі. На ростанях. 2. 3 тоўстым коранем, каранасты (пра грыбы). Так многа іх [грыбоўі, i ўсе таўсматы, Прыземісты, карэнкаваты, Чорнагаловы, паўнацелы.. Новая зямля. Карэнкаваты прым. каржакаваты' (Кам. Жыв. нар. сл., c. 43). КАСАВАЦЦА незак. Адчуваць сябе староннім, пабочным. Калі ён [інспектар] уваходзіць у школу, настаўнік павшей ісці на два крокі ззаду, a ў школе зусім касавацца. На ростанях. KACAPCTBA н. Касьба, кашэнне. Агледзьце, братцы, добра косы, Каб не псаваць свае прокосы, Каб не ўвадзіць людзей у грэх, Касарства зводзячы на смех. Новая зямля. Касир м. касец' (Лоеў. Янкова). КАСТРЭЖЫЦЬ незак. Змятаць у кучу. Ён [Амелька] кастрэжыць у кучу амецце, думав аб сюжэце свае камедыі / аб тым, дзе i як яго выканае. Драматург i лірычны паэт. КАСЦЁР м. Стос, горка. Паміж дзвюх лаў пад абразамі Туліўся стол з двума кастрамі Аладак грэцкіх, як пампушак, Ды хлеба з зайчыка краюшак, Новая зямля. Касьцёр м. 'сцірта колатых дроў' (Беш. Нар. сл., с. 94); кастрог (кастрох) м. касцёр' (Гродз. Цыхун). КАТАВАСІЯ ж. Беспарадак, мітусня, неразбярыха. [Піліп:] Каля Харланаўкі дзве батарэі пастаўлены. Такая, брат, сумятня, катавасія... Эх, заварваецца каша! Крывавы вір. Параўн. руск. прастам. катавасия 'мітусня, беганіна, сумятня'. КАТАНКА ж. Від верхняй вопраткі. Щ ты \небарача\ глух на папіханкі? Свецяць рэбры скрозь катанкі, А праз шапку чуб прабіўся.. Эй, скажы мне, небарача... Вобразн. Выйшлі цені на палянку, Ўсе пад нумарамі, Ў белоснежную катанку Ўлезшы з галавамі. Пад Новы год. НО
Дадатковыя словы
касйр, кастрбг, кастрбх
18 👁