Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
КАПУСЦЯНЫ прым. 1. Які мае адносіны да капусты; капусны. Гэтая капуста — гордасцъ Астапава. Соценъ шэсцъ капусцяных галоў, як войска, стаіць, прыветна Астану ўсміхаецца. Туды, на Нёман! 2. У выразе: галава капусцяная. Дурны, бесталковы чалавек. Чалавек з ботамі на дзеда паглядзеў з нейкім дакорам, галавою натрое. — Галава твая капусцяная, — прамовіў ён. — Дай три нуды жыта, i боты бяры. Называецца зарабіў. Параўн. польск. kapuściany капусны'; glowa kapuściana 'бязмозглая галава'. КАПЭЛІЯ ж. Кампанія. Ён [Хрулъка] першы даведаўся, што гестаповец кінуў яго, як непатрэбную псіну, i з усёй сваёй капэліяй задаў драпака. Між дзвюх рэчак. Ротмістр завярнуўся i накіраваўся да дзвярэй. За ім пайшла i ўся яго капэлія. На ростанях. КАПЭЛЯ ж. Зграя. Калі ж бяда расчыніць дзверы, Дык верце, людзі, што яна — Ваўчыца тая, што адна Капэлю водзіць ваўкоў шэрых. Рыбакова хата. КАРВЕГА ж. Вялікі кавалак хлеба. У той час, калі з 'явілася гэта думка, Рыгор Андрэевіч знаходзіў, што гэты візіт ён зробіць лёгка i проста i дастане карвегу хлеба. Курская анамалія. Параўн. руск. коврига 'вялікі круглы хлеб; каравай'. КАРТАПЛЯНІШЧА //. Поле, з я ко га сабраны ўраджай бульбы; бульбянішча. — Я казаў бы, — пачынае Дзед, абросшы мохам, — Картаплянішча ад лесу Высеяцъ гарохам. Сялянская рада. Картаплянішча н. бульбянішча' (Карэл. Сцяшковіч, 1972; Лоеў. Янкова; Зэльв. Шаталава; Гл. Янкоўскі, 1970; Старадарож. СПЗБ); картоплевшічэ i картопліінча н. бульбянішча' (ТС; Бераст., Карэл. Сцяшковіч; Пух. СЦБ, 1972); картафлянішча н. 'поле, дзе расла бульба' (Стаўб. 3 нар. сл., с. 78); картопліска, картоплыско н. бульбянішча' (Брэсц., Кам. ДСБ); картапляньнік м. 'поле, дзе расла бульба, бульбянішча' (Касц. Бялькевіч). КАРТАФЛЯНІК м. Бацвінне бульбы; бульбянік. Картафлянік на картофлях павяў, апусціў сухое лісце; адны толькі голыя цыбуры тырчацъ, як палкі. Восень
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

картбпліінча
12 👁
 ◀  / 289  ▶