КАПАРНУЦЬ зак. 1. Капнуць, ускалупнуць. Зямельку ботам [Антосъ] капарне, У рукі возьме, азірне I расцірае ў пальцах грудку, каб лети дазнацца таго скутку. Новая зямля. 2. Бадануць. На зло Рагуля ўжо ў варотах Цялушку рогам капарнула. Новая зямля. КАПАЦЕЦЬ незак. Капаць часта, буйнымі каплямi. Гразь настала каля ганку, 3 капяжа ўсё капаціць. Увосень. Капацець незак. 'капаць, працякаць' (Люб. Жыв. нар. сл., c. 101). КАПАЧ м. Пра марудлівага, лянівага чалавека. Калі ў хаце жывуць дзве бабы, то ўжо спакою няма. Адна — капач, тая — мешалка. Адна — гультай, другая — няўмека. Дзяліцьба. Капач м. маруда' (Ваўк. СПЗБ). КАПАЧКА ж. Жан. да капач. Ці ж навіна яму [Баўтруку\, што з гэтай капачкі толку не было i не будзе? 3 першага разу разгадаў яе [нявестку]. Называецца зарабіў. КАПІТАЛІСЦКІ прым. Капіталістычны. А што панаць? Тут трэба розум, Каб разабрацъ, як што к чаму, Ды ўжо прыйсці ўсім к аднаму, Каб скінуць трутняў з свайго возу: Капіталісцкую занозу I буржуазную чуму. На шляхах волі. КАПКА ж. Кропля, кропелька. Упала кропля i другая, За імі цэлым вадаспадам Буйныя капкі, як бы градам, Па лісцях дуба секанулі.. Новая зямля. Капка ж. кропля' (Пух. МСММГ, 1974; Чэрык. Бялькевіч; Гл. Янкоўскі, 1970); капелька' (Навагр. Сцяшковіч, 1972); капля' (Лоеў. Янкова). Параўн. польск. kapka кропелька'. КАПТУРЫК м. Памянш. да каптур капюшон'. Тут маецца на ўвазе каталіцкае духавенства. Наслалі нам асаднікаў, Жандараў i ураднікаў, I іншае брыды. Кунтушыкаў, каптурыкаў I антэкаў-мазурыкаў Наперлі нам сюды, Каб гэтыя «дабродзеі» Вам польскасць тут праводзілі На панскія лады. Панская ласка. Каптур м. 'дзіцячая шапачка', 'галаўны ўбор, які насілі замужнія жанчыны пад хусткай', 'надбудова над платой, па якой адводзіцца ў комін дым i пара' (Воран., Слон., Смарг. Сцяшковіч, 1972). Параўн. польск. kaptur 'капюшон
19 👁