Калдабаны мн. 'замёрзлая гразь, груда, выбоіны' (Бярэз. СПЗБ); калдобан м. калдобіна' (TC); калдыбан м. 'калдобіна, калдабан' (Карэл. Hap. лекс., c. 158). КАЛЬВА н. Асобна ўзятая расліна, сцябліна; каліва. Л жыта благога Сярпом не злавіць: Кальва ад другога За пядзю тарчыцъ. Мужычая доля. У ёй [рэчцы] паліла сонца свечкі, I к ёй імкнулася маўкліва I кальва жыцейка i грэчкі. Сымон-музыка. Кальва н. каліва' (Карэл. Hap. лекс., c. 159); 'адно гняздо бульбы, адзін корч' (Ваўк., Дзятл. Сцяшковіч, 1972); 'асобна ўзятая расліна, сцябліна, каліва' (Гродз. Цыхун). КАЛЬВАТКА, КАЛЬВІНКА ж. Сцяблінка, каліўца. За голаву бярэцца ён [мужык],.. што працаваў ён весь леташні год, збіраў, як крумкач косці, na аднаму снапку, na кальватцы збожжэ з свайго пустога поля, i ціпер німа нічагутка. Наша сяло, людзі i што робіцца ў сяле. Там пясок i камяніца — кепска для ячменя: На адну кальвінку збожжа Зелля болын як жменя. Сялянская рада. КАЛЮШКІ мн. Ігліца хвойных дрэў. Шнуруюць бабы i дзяўчаты I кантралююць мох узняты I тыя кучачкі калюшак, Дзе грыб схаваў свой капялюшык. Новая зямля. Скрозь галінкі выносных хвоек прабіваліся цёплыя косы вераснёўскага сонца. Пажоўклыя калюшкі без шуму ападалі ледзь зачэпіш галінку. На ростанях. на дол, Калюшкі, калючкі, калюкё, калюкі' мн. 'ігліца хвойных дрэў' (Брасл., Гродз., Кап., Карэл. СПЗБ); калюшка ж. 'калючка, вострая стрэмка' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972). КАЛЯРОВАСЦЬ ж. Разнастайнасць. Трэба часцей i больш доўга акунацца ў гэты паток жыцця, каб збіраць i на месцы вывучаць матэрыялы i вучыцца карыстацца імі, i тады наша паэзія, насычаная каляровасцю сапраўдных жыццёвых фактаў i вобразаў, будзе сапраўды паўнацэннай. 3 прамовы. КАМЕРА ж. Памяшканне (кабінет) для прыёму грамадзян чыноўнікамі. Уваходзячы ў дом, дзе жыў земскі начальны i дзе была яго судовая камера, дзядзька Марцін зняў з пляча свайго сведку, узяў над паху.. Дзядзькаў сведка. КАМОРА ж. Кантрольны пункт лясніцтва. Наўперад ён [Міхал] праз час каторы Быў пры падлоўчым на каморы. Новая зямля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
44 👁