стараўся пацэліць палец у палец, развёўшы ўбок рукі i робячы імі некалькі калаваротаў. На ростанях. Параўн. руск. коловорот вадаварот'. КАЛАМАЗ м. Той, хто змазвае колы. [Бацька:] Не будзе сэнсу з цябе, хлопча: У гразь жыццё цябе затопча 3 тваёй навукай гэтай разам, I будзеш век ты каламазам! Новая зямля. КАЛАМЕСА ж. 1. Смецце, бруд. Унізе гоніць каламесу Імклівасць злоснае ракі. Адплата. 2. перан. Пра нешта неўпарадкаванае, неарганізаванае, беспарадкавае. За гарадком на ўскрайку леса Выходзіць рота на прагал, Яе тут месца i прывал. I мітусня i каламеса —,Як патрабуюць інтарэсы Ваенных спраў i генерал.. На шляхах волі. Каламёса ж. 'сыпучы пясок на дарозе' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); кал м. Тразь' (Гродз. Цыхун). КАЛАСІНКА ж. Адзін невялікі колас; каласок. Шэпчуць згодна каласінкі, гойдаюцца нівы.. На полі. Дзе саломка з каласінкай, Выбіўшыся з стрэшкі, Згайдануцца, засмяюцца Радаснай усмешкай. Наша гуменца. КАЛАТНІНА, КАЛАТУША, КАЛАТЭЧА ж. Бойня, разня. Што робіцца на фронце! Затрашчаў нямецкі фронт. Але калатніны наперадзе яшчэ многа. 3 пісьма. [Карага:] Яны [драпежнікі] не пагадзіліся між сабою, кінулі свае народы, сялянства i рабочых у гэтую крывавую калатушу. Сяргей Карага. Многа было сварак, боек, калатэчы За цябе, зямелъка, Родная ты наша! Восенскае. Не спачуваў дзед Купрыян усёй гэтай валтузні i калатэчы i не разумеў нічога з таго, што начало тварыцца на свеце. Дрыгва. Калатнша ж. 'сварка, калатня' (Іўеў. СПЗБ); калатуша ж. 'раскалочаная, раз'езджаная гразь' (Уздз. МСММГ, 1974); Тразь' (Дзятл., Паст., Пух., Чэрв. СПЗБ); калатушка ж. 'калатоўка абіваць лён' (Астр., Слон. Сцяшковіч, 1972). КАЛАЧЭЧА ж. Страх, трывога, непакой. [Бабка Ева:] — Захоча Богут, зробіць ласку, Адно патрап яму пад густ. Хоцъ мецъ не будзеш калачэчы. А пойдзеш ім [панам] наперакор, / пападзеш пад іх тапор, Пад іх бізун падставіш плечы. Рыбакова хата. КАЛДАБАН м. Калдобіна. Бегла [Ганна] бедная / ўпала У глыбокі калдабан, Ўстаць хацела, ды не ўстала, Вочы ёй заслаў туман. Сымон-музыка
Дадатковыя словы
калатў, калатўшка, разезджаная
21 👁