Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
лай кажурыны. Новая зямля. Пад кажурынай лісцяў прэлых Зіма схавала бруд i твань. Рыбакова хата. КАЖУРЫНКА ж., памяти.-ласк. Скура жывёлы з шэрсцю; футра. Зайчык плача, зайчык рвецца. — Не, брат, лезь у мой мяшок! I панёс дзядок зайчынку, А каб дзеда не займаў, Меў бы цэлай кажурынку, Бегаў вольны б i гуляў. Дзед i зайчык. Кажурына ж. кажух' (Стаўб. СЦБ); 'кусок старой аўчыны, кажуха' (Паст. СПЗБ); кажарына ж. 'стары кажух' (Рас. Шаталава); кажурынне н. зб. 'кавалкі скуры' (Мсцісл. Юрчанка, 1988). . КАЖУРЫНКАВЫ прым. Які мае адносіны да кажурынкі, выраблены з яе. Кароткі кажушок.. аблеплены латкамі рознай велічыні, гатунку i формы. Тут былі латкі палатняныя, кажурынкавыя, суконныя, раменныя. Дачакаўся. КАЗАК м. Казачок (танец). Разгарнуў Грамыка полы, Казака йдзе сам-адзін. Сымон-музыка. КАЗАЛУП м., лаянк. Шкурадзёр. Унурыўся фюрэр, як слуп, Слязу выціскаў, кракадзіл. Аб чым жа еадаў казалуп У зборышчы катаўскіхрыл? Пахаванне Гейдрыха. КАЗАНКА ж. Выслоўе. Ну, скажыце: што благого У тых забаўках яго [ Сымона]? Хіба грэх складацъ казанкі Або песенькі? Сымон-музыка. Казань ж. 'сказанае, выказанае' (ТС). КАЗЕЛЬЧЫК м. Цацка-свісцёлка ў выглядзе козліка. 3 кішэні казельчыка выняў \дзед\ — зграбны, падла: ножкі — па каленцы, пад чэраўцам — рыжаваты, хвосцік угору задзёрты, а ў хвосціку дзірачка, пад хвосцікам дзірачка i na баках na дзірачцы. Паднёс дзед хвосцік у рот, падзьмуў — свіснуў казельчык, аж рэха па лесе пайшло. Называецца зарабіў. КАЛАБРОДЗЩЬ незак. 1. Пераязджаць, пераходзіць з месца на месца; блукаць. Ён Щзяжа] зноў у змушаным паходзе, Адзін у свеце калабродзіць Па цёмных напісаў скрыжалъ. На шляхах волі. 2. перан. Трызніць. [Другі санітар:] Вярзе [Дзяжа\ абы-што, калабродзіць, Але не выбіла команды з галавы! На шляхах волі. Параўн. руск. колобродить 'блукаць, валачыцца'. КАЛАВАРОТ м. Рух чаго-н. па кругу. Карэнчык варажыў на пальцах: ніжнік — сямёрка, ніжнік — сямёрка. I
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁
 ◀  / 289  ▶