настаўніку: гэта дапамагае яму ў рабоце над літаратурным тэкстам, дае магчымасць дакладней размяжоўваць у мове вучняў літаратурнае i дыялектнае. Таму дыялектная лексіка прыцягвае ўвагу не толькі моваведаў, але i гісторьікаў, фалькларыстаў, этнографаў, вучоных іншых дысцыплін, пісьменнікаў i журналістаў, настаўнікаў, наогул усіх, хто шануе народнае слова. Наш "Вопыт літаратурна-дыялектнага слоўніка беларускай мовы" - гэта новы тпып беларускага слоўніка. У ім зведзена сінанімічная лексіка беларускіх народных гаворак у адпаведны я рады, якія падведзены да пэўнага літпаратпурнага адпаведніка, што выступав як дамінуючае слова (дамінанта) у такім радзе. Такі падыход цалкам апраўданьі, бо ён дае магчымасць стварыць патрэбную ў многіх адносінах працу. Асабліва плённы ён з пункту погляду раскрыцця сінанімічных багаццяў беларускіх народных гаворак, што велъмі важна для ўдасканалення літаратурнай мовы, уздыму яе культуры. У пэўных выпадках зручна зыходзіць з літаратурнага лексічнага адпаведніка пры выкарыстанні дыялектнага матэрыялу для навуковых мэт. Асаблівасцю слоўніка з'яўляецца фіксацыя ў рэестры нарматыўных лексем, якім адпаведаюць народна-гутарковыя сінанімічныя рады (аднаслоўныя і шматслоўныя) з тыповымі для народнага асяроддзя семант ычнымі, унутрыструктурнымі і акцэнталагічнымі варыянтамі, а таксама стылШпычнымі паметамі. Скажам, нарматыўнай лексеме мужчына ў народным асяроддзі адпавядаюць: (малады) малажак, (мажны) крампулец,платняк, рыдван, (высокі) бадзыгон, (нязграбны) маставіла, (просты) учкурнік, (запальчывы) пасіянат, хлепяслівец, (бесхарактарны) пунця, (неакуратны) няўрома, (неасцярожны) несцярога, (бязвольны) махляк, (даўгавязы) гэган, (чырвонашчокі) ірдзець, (кволы) кісляк, (слабы) нездалет нік, т рухляк, хлапяк, (сварлівы) грызун, (абгаворлівы) абгаворшчык, (злы) аспіднік, (няўважлівы) кам бал, (блудны) разгон, (незразум елы) даўбень, (няспрытны) некрут, (непостоянны) курэўнік, (разводны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
10 👁