лексікі для нарматыўнага ўжывання. Н а гэта былі свае прычыны. Галоўная з іх - гэта былая тэорыя выдзялення на ўсходняй славяншчыне ўсеагульнай мовы (рускай) з нацыянальных моў. Па гэтай прычыне наглядалася ў свой час стрыманая тэндэнцыя да захаплення беларускай мовай таму т олъкі, што яна не р уск а я, а значыць i "неперспектыўная" у сваім развіцці, тым больш яе народна- гутарковая форма. Гэта ў нейкай меры нагадвае думку В.Р.Бялінскага наконт еўрапейскага i азіяцкага арэала, у сувязі з тым ён пісаў: "Пара нам перастаць захапляцца еўрапейскім таму толъкі, што яно не азіяцкае, але любіць, паважаць яго, імкнуцца да яго таму толъкі, што яно чалавечае".1 Моўнае багацце беларускіх гаворак у значнай меры дапаўняе лексічную сістэму нашай нарматыўнай мовы трапнымі намінацыямі. Гэта вынікае з моўнай сітуацыі ў Беларусі - заканадаўчага прызнання функцыянальнай ролі беларускай мовы, як i рускай, на дзяржаўным узроўні. Перспектывы яе нарматыўнага развіцця ставяцца i вырашаюцца на народна-нацыяналънай моўнай аснове. Сабрацъ у одно месца ўсю зафіксіраваную да сучаснага моманту лексіку жывых народных гаворак - важнайшая задача беларускага мовазнаўства. За гады, якія прайшлі з часу першых запісаў узораў моватворчасці беларускага народа, накоплены выключна багаты лексічны матэрыял, які, аднак, раскіданы па розны х вы даннях, часам малодоступных, а то і зусім недоступных масаваму чытачу. Ніхто не займаўся сістэматызацыяй гэтага матэрыялу. I толъкі зрэдку трапляе ён у поле зроку спецыялістаў. Між тым, дыялектная лексіка не можа не выклікаць да сябе цікавасці з пункту гледжання задач далейшага ўзбагачэння i ўдасканалення выяўленчых магчымасцей літаратурнай мовы. Асаблівую ж каштоўнасць мае яна ў навуковых адносінах: улік яе дапамагае вырашацъ розныя не толъкі лінгвістычныя пытанні, але i такія, якія датычацца гісторыі, этнаграфіі, літаратуры, мастацтва беларускага народа. Карысна мецъ пад рукамі пералік дыялектнай лексікі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁