іншаславянскага, найперш рускага моўнага ўпльіву. У выніку
культурна-гістарычнага ўзаемадзеяння беларускага i рускага
народаў у беларускую мову начала ўлівацца тэрміналагічная
лексіка рускай мовы нягледзячы на тое, што ў моўньім
ландшафце Беларусі здаўна існуюць уласныя лексічныя
адпаведнікі, эквівалента. Аўтарьі i абаронцы зліцця моў на
карысцъ рускай мовы перасталі захапляцца беларускай
мовай, быццам яна не такая дасканалая як руская мова. На
гэтай падставе Беларусь стала траціць пазіцыі, хоць яе
моўны ландшафт здаўна ззяе сваімі адметнымі лексічнымі
колерамі на фоне іншых блізкароднасных моў. Ёсць над чым
задумаецца, калі ў беларускай літаратурнай мове часам
карыстаюцца лексемамі рускай мовы пры наяўнасці ў нас
сваіх лексічных адзінак: параўн. белка замест вавёрка,
адпаведна: рэзультат - вынік, брыцца - галіцца, гравій -
жвір, кофе - кава, магазін - крама, рабяты - хлопцы, быстры
- хуткі, поезд - цягнік.
Вытокі сучасный беларускай літаратурнай мовы.
вядуць свой пачатак з глыбокай старажытнасці, якая
назапасіла моўнае багацце ў пісьмовай i вуснай формах. Мова
гэта развіваецца рознымі спосабамі, сярод якіх найбольш
важной i актыўнай з'яўляецца народна-нацыянальная моўная
аснова, якая з даўняга часу абслугоўвае паўсядзённую сферу
зносін паміж людзьмі. Людзі ў працэсе сваёй працоўнай
дзейнасці асэнсавалі i засвоілі лексічныя сродкі розных
тэматычных аб'яднанняў. Яны зацікаўлены ў тым, каб
залатыя россыпы слоў перадацъ у спадчыну наступным
пакаленням, задаволіць патрэбы грамадскасці ва ўзбагачэнні
сваёй нарматыўнай мовы. Моваведы ўжо даўно вывучаюць
дыялектную л ексіку, яе ролю i значэнне ў жыцці
літаратурнай мовы. У апошні час актывізаваліся іх
намаганні na збору, сістэматызацыі i лексікаграфічнай
апрацоўцы лексічных дыялектызмаў. Складаюцца i выдаюцца
слоўнікі рознага тыпу.
Н а жаль, многія народна-гутарковыя моўныя здабыткі
не атрымалі прапіскі ў нарматыўнай мове з-за таго, што
многія аўтары дапускаюць разнабой у ацэнцы дыялектнай
Дадатковыя словы
абяднанняў, зяўляецца
11 👁