Асаблівасцю Слоўніка з'яўляецца наяўнасць у загалоўках слоўнікавых артыкулаў тых слоў беларускай літаратурнай мовы, якім у дыялектах адпавядаюць (ад аднаго да двухсот) сінанімічныя рады з характэрнымі для іх семантычнымі, унутрыструктурнымі i акцэнталагічнымі варыянтамі, а таксама стылістычнымі паметамі. Пры адборы рэестравых слоў для Слоўніка па магчымасці не прымалася пад увагу размоўная, прастамоўная i абласная лексіка, занатаваная ў "Беларуска-рускім слоўніку". Яна не паўтараецца i ў сінанімічнай частцы слоўніка. Усе словы падаюцца ў сваіх выходных формах i размешчаны ў алфавітным парадку, за выключэннем сінанімічных радоў, для якіх акрамя агульных значэнняў, характэрны пэўныя семантычныя адценні i стылістычныя характарыстыкі. Яны размешчаны ў парадку прынятай ужывальнасці іх у гаворках у кожным канкрэтным выпадку. Так, жонку ў народным.асяродзі называюць: /даверлівая/ верніца, дамаверка, жануха, жанухна, кашніца, палавіца, патужніца, сумесніца, супруж ніца, /сварліііяя/ ніла, /брата/ братавенка, брац іха, /пасынка/ пасербіца, /дзядзькі/ дзядзіна, дзядна, /маёра/ маёрка, /майстра/ майстрыха,,/бондара/ бандарыха, /шаўца/ ш аўчы ха, /кашняра/ кушнярыха, /медніка/ катлярыха, /жывапісца/ маляровая, м аляры ха, /сакратара/ сакратары ха, /разведзеная/ распустка i інш. У рэестравай i сінанімічнай частках Слоўніка словы падаюцца з націскам. Слоўнік выконвае двайную функцыю - практичную i навуковую. 3 аднаго боку, ён паслужыць каштоўнай крыніцай папаўнення слоўнікавага саставу сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Многія дыялектныя словы пры свядомых адносінах да іх могуць перастаць бытаваць на правах рэгіяналізмаў і пракласці сабе шлях у нарматыўную мову. Пільная ўвага да трапнага мясцовага слова забяспечыць удасканаленне роднай мовы, уздым яе культуры. 3 другога боку, Слоўнік з'явіцца навуковым даведнікам па розных пытаннях нашага мовазнаўства. Яго лексічнае багацце дасць надзейны матэрыял даследчыкам пры вызначэнні ролі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіцца, зяўляецца, ібондараі, ібратаі, ідаверліваяі, ідзядзькіі, іжывапісцаі, ікашняраі, імайстраі, імаёраі, імеднікаі, іпасынкаі, іразведзенаяі, ісакратараі, ісварліііяяі, ішаўцаі
9 👁