народных гаворак у развіцці беларускай літаратурнай мовы.
Ён можа служыць даведнікам пры вырашэнні пытання,
калі і ў якіх выпадках можна карыстацца вобразнымі i
мілагучнымі народнымі россыйамі слоў у пэўных жанрава-
стылявых разнавіднасцях сучаснай беларускай літаратурнай
мовы. Слоўнік зацікавіць не толькі пісьменнікаў i журналістаў,
моваведаў i літаратараў, але i тых, хто любіць, паважае i
шануе роднае слова.
Пад нашым кіраўніцтвам i пры нашым удзеле
распрацаваны тэарэтычныя i практычныя асновы Слоўніка,
яго рэдагаванне на ўсіх этапах работы.
Папаўненне слоўнікавых артыкулаў дыялектнымі
лексемамі ca "Слоўніка гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі"
(Мн., 1990, Т.1.), ca слоўніка А.П.Цыхуна "Скарбы народнай
мовы" (Гродна, 1993), з "Лексічнага атласа беларускіх
народных гаворак" (М н., 1993-1998), уласнымі запісамі,
назіраннямі належыць старшему навуковаму супрацоўніку
Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук
Рэспублікі Беларусь І.Я.Я ш кін у, які словам i справай
дапамагаў выцягнуць гаты воз на суд чытача.
Складальнік выказвае шчырую падзяку членам навуковага
дыялекталагічнага гуртка Гомельскага дзяржаўнага
універсітэта імя Ф.Скарыны за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы
картатэкі слоўніка, глыбока ўдзячны былому дацэнту кафедры
беларускай мовы нашага універсітэта Д.А.Лявончанку,
моваведу з самабытнай творчай энергіяй i адчуваннем
жыватворных вытокаў роднай народна-нацыянальнай
культуры i мовы ў яе разнастайнасці за каштоўныя парады i
ўласныя
мілагучныя лексемы для паляпшэння зместу
Слоўніка.
У Слоўнік уключаны 11630 нарматыўных рэестравых слоў
i 40120 да іх дыялектных сілонімаў i блізказначных лексічных
паралелей.
І.гл.: Поэт и слово. M., 1973. C.34; Сарыбаев П І.Ш.
Проблемы казахской региональной лексикографии. А К Ц,
Алма-Ата, 1973. С
9 👁