мясцовымі (рэгіянальнымі) лексічнымі рэсурсамі, што
знаходзяцца ў рэальным ужыванні носьбітаў беларускіх
народных гаворак. Гэтай багатай крыніцы ўдзяляецца
належная ўвага ў нашым мовазнаўстве. З 'явілася шэраг
цікавых навуковых даследаванняў i лексікаграфічных прац,
прысвечаных апісанню i сістэматызацыі дыялектнай лексікі,
здольнай узбагачаць выражальныя i стылістычныя магчымасці
сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
У апошні час у беларускім мовазнаўстве значна
актывізавалася работа па складанню рэгіянальных слоўнікаў
(матэрыялаў) рознага тылу, у якіх дастаткова зафіксавана
дыялектная лексіка розных куткоў Беларусі. Між тым такія
крыніцы не даюць масаваму чытачу поўнага ўяўлення пра
лексічнае багацце i разнастайнасць беларускіх народных
гаворак. I калі яны маюць каштоўнасць перш за ўсё для
моваведаў, то філолагі шырокага профілю адчуваюць вялікую
патрэбу ў такіх слоўніках, дзё літаратурнаму слову адпавядалі
б дыялектныя сінонімы, сярод якіх можна было знайсці
лексемы для нарматыўнага ўжытку. Пра гэта не адзін раз
гаварылася ў напіым мовазнаўстве.1
Складзены Слоўнік - гэта новы тып.слоўніка, упершыню
падрыхтаваны ў Беларусі. Ад існуючых дыялектных слоўнікаў
ён адрозніваецца перш за ўсё унутраяым зместам i прынцыпам
пабудовы. Загаловачнымі ў ім з'яўляюцца словы беларускай
літаратурнай мовы, а сінонімы да іх - лексічныя паралелі
беларускіх народных гаворак з рознай тэорыі Беларусі.
Крыніцай сінанімічнай часткі Слоўніка паслужыла
лексіка дыялектных слоўнікаў (матэрыялаў) рознага тылу
(дарэвалюцыйны і паслярэвалюцыйных), Дыялекталагічнага
атласа беларускай мовы, Лексічнага атласа беларускіх
народных гаворак, навуковых і навукова-папулярных прац,
прысвечаных сістэматы зацы і і апісанню лексічных
дыялектызмаў. У Слоўніку шырока выкарыстаны ўласныя
назіранні складальніка - удзельніка піматгадовых
дыялекталагічных экспедыцый у розныя куткі Беларусі,
дзе збіраюцца не толькі трапныя рэгіянальныя словы, але
і казачнага беларускага маўлення
Дадатковыя словы
зяўляюцца, тэта
8 👁