гаварэц, грыбнік - грыбач, дастаўшчык — дастаўнік, ілгун - лгун, лгач, касец - касар, паляўнічы — паляўнік, папіхіч — папіхавіч, парушальнік — парушнік, пераказчык - пераказнік, пераможца - перамагальнік, плывец - плывак, плывун, пчалавод — пчаляр, прасіцель — просьбіт, разумнік — разумец, разумок, сілач - сілок, скрыпач - скрыпак, скрыпіст, скрыпнік,смяльчак - смялец, смялок, спявак - спявун, сявец - сявак, сявар, сякач - сякар, сямёрка - сёмка, сячкарня - сячкарка, ткачиха - ткачка, хадок - хадар, чужынец - чужак, чужнік, топтун - шаптух, швачка - шваха, штукар - штукант, ядок - ядуха. Сярод нямногіх мадэлей абстрактных, абагуленых i канкрэтных суфіксальных нарматыўных назоўнікаў у гаворках ім адпавядаюць бессуфіксальныя ўтварэнні: брыдкасць - брыд, вытворнасць - вытвор, дасягнепне - дасяг, запечак - запек, зацішак - заціш, квактуха — квота, перамотка - перамот, схованка - сховань, цяпліца - цяпля, ялавічына - ялавіна, ялаўчына. Не менъш разнастайнымі прадстаўлены суфіксальнься дыялектныя ўтварэнні ў сістэме дзеяслоўваў. Характэрнай іх асаблівасцю з'яўляецца наяўнасць суф іксальнай варыянтнасці, якая не заўсёды супадае з нарматыўным словаўтварэннем: вядзьмарыць - вядзьмачыць, дзіравіць - дзірыць, здзяцініцца - здзеціцца, ласкацца - ласціцца, пракукаваць - кукнуцъ, рыбачыць - рыбаліць, слепнуць - сляпець, сталярнічаць - сталярыць, тралтаць - траліць, шапкаваць - шапчыць. Аналагічная з'ява наглядаецца i ў суфіксальным ўтварэнні прыметнікаў з рэгіянальнымі словаўтваральнымі асаблівасцямі, пры дапамозе якіх ствараюцца новыя мадэлі, невядомыя нарматыўнай мове: баязлівы - боязкі, беспрацоўны - беспрацны, жаласны - жальны, качыны - качачы, крывяністы - крывісты, настырны - настырлівы, незабыўны - незабытны, някецлівы - някемны, паветраны - паветравы, памятлівы памяткі, потны — поткі, празрысты - празорны, прамежкавы — прамежны, прапашчы - прапалы, пясчаны — пяскавы, слоўнікавы - слоўны, цвярозы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зява, зяўляецца
10 👁